Дзяржаўная сетка «КіноМенска» абвесціла пра спыненне працы ўсіх сваіх кінатэатраў за выключэннем кінатэатра «Беларусь».
Як адзначаецца ў паведамленні на сайце «КіноМенска», маштабнае скарачэнне пляцовак для дэманстрацыі кіно звязана з пераносам буйных кінарэлізаў, эпідэміялагічнай сітуацыяй і зніжэннем актыўнасці гледачоў.
«Разам з тым, шматзальны кінатэатр «Беларусь» працягвае радаваць сваіх гледачоў кінафільмамі розных жанраў, камфортнымі заламі», – адзначаецца ў паведамленні.
У дзяржаўную сетку «КіноМенска» ўваходзяць 13 кінатэатраў – «Аўрора», «Берасце», «Беларусь», «Дом кіно», «Камсамолец», «Кіеў», «Масква», «Мір», «Кастрычнік», «Піянер», «Ракета», «Салют», «Цэнтральны». Тры з іх – «Кастрычнік», «Масква» і «Дом кіно» – спынілі сваю працу яшчэ 2 красавіка. Цяпер у Менску застаўся адзін працуючы дзяржаўны кінатэатр.
ІІ belsat.eu