Цырульніца страціла кліентаў-міліцыянтаў

Валянціна Мядзведзь жыве ў Бярозе, што на Берасцейшчыне. Працуе цырульніцаю. Спадарыня Валянціна сумна жартуе, што зарабіла сабе два гады «хатняй хіміі» лежма на канапе, трымаючы тэлефон у руцэ. А бярэ свой пачатак гэтая гісторыя ў мінулым жніўні.

«Патэлефанавалі ў дамафон. Я адчыніла, не пытаючы, хто там, – распавядае спадарыня Валянціна. – За дзвярыма стаяць два міліцыянта. Адзін у форме, з часам я зразумела, што гэта быў Лішко [маёр міліцыі Бярозаўскага РАУСу. – Заўв. МП]».

Тады Валянціне Мядзведзь уручылі папярэджанне аб удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Тлумачэнне на той момант выглядала вельмі нечаканым.

«Яны паведамілі, што я ў «Viber» напісала паведамленне, каб сустрэцца ў парку, пазнаёміцца з людзьмі. Яны гэта расцанілі як заклік да сходу».

Нагавіцы – рэальная прычына затрымання гарадзенкі Любові Сарлай

Другім разам нашая гераіня сустрэлася з маёрам Дзмітрыем Лішко ў верасні.

«Каля «Еўраопту» я сустрэла сваю знаёмую, мы паразмаўлялі з ёй хвілінаў 10 перад тым, як зайсці ў краму. Зноўку – Лішко з камераю, і папярэджанне аб несанкцыянаваным мітынгу. Я наагул не зразумела: я стаю, людзей вакол мяне зусім няма».

Пасля гэтага наведвання крамы спадарыню Валянціну Мядзведзь позваю выклікалі ў Бярэзінскі суд.

«Вывучаючы відэаздымку, суддзя пабачыла, што ў маёй знаёмай маленькі букецік у руках быў. І яна кажа: «Вы ж разумееце, што кветкі ў руках вашай знаёмай – гэта несанкцыянаваная сімволіка?» Я кажу: «У сэнсе?» «Ну, вы ж разумееце, што помнікаў паблізу там, дзе вы стаялі, няма». – Рэакцыя на гэтую заўвагу суддзі была нечаканаю: – А што, у нас палюбоўнікі, мужы не дораць кветкі? Нельга па горадзе жанчынам з кветкамі прайсціся?»

Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна

Спадарыню Валянціну прызналі вінаватаю паводле артыкулу 23.34 і пакаралі штрафам на 3 базавыя велічыні. Сваймі ўражаннямі жанчына падзялілася ў сеціве, там жа яна ахарактарызавала і маёра Дзмітрыя Лішко. На падставе гэтага допісу Валянціна Мядзведзь стала абвінавачанаю ў крымінальнай справе. Вось тэкст таго паведамлення:

«Слізкі, брыдкі тып. Як паліцай у час вайны, такі тып шкуры».

Валянціна кажа, што Бяроза – горад невялікі, усе адзін аднаго ведаюць, і ейнае выказванне вельмі абурыла міліцыянта Лішко.

Дзевяць сілавікоў напалі на адну пенсіянерку

Пасля таго, як Валянціна аказалася абвінавачанаю ў крымінальнай справе, да яе прыходзілі з ператрусам і вопісам маёмасці. Апісалі як навюткі пыласос, за які Валянціна яшчэ не разлічылася, так і старую мікрахвалёўку, якой гадоў трынаццаць.

У лютым суддзя Бярозаўскага раённага суда Алена Нямкова прысудзіла Валянціне Мядзведзь 2 гады «хатняй хіміі» і 2000 рублёў маральнай кампенсацыі, якую трэба сплаціць маёру міліцыі Дзмітрыю Лішко за абразу. Спадарыня Валянціна сама выхоўвае няпоўнагадовую дачку, таму такая сума для яе – непад’ёмная.

«У Бярозаўскім чаце неабыякавыя асобы пусцілі рэкламу, што я цырульніца, і калі жадаюць мне дапамагчы, хай пару месяцаў не ходзяць да сваіх майстроў, а прыйдуць да мяне, – распавяла Валянціна здымачнай групе «Маю права». – Яны выставілі спасылку на маю старонку ў Instagram. Кліентаў з боку міліцыянтаў я згубіла, а замест іх прыдбала ў два разы болей – неабыякавых людзей».

Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме

Але спадарыня Валянціна не збіраецца пагаджацца з судовым выракам.

«Я не прымяншаю сваёй віны, сапраўды зачапіла чалавека… Але ж не крымінальны артыкул і не два гады «хатняй хіміі»… – кажа на развітанне Валянціна Мядзведзь. – Будзем чакаць пераменаў і апраўдальных судоў, справядлівых».

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Юрыстка пра «хатнюю хімію»
  • Беларускім музыкам не даюць «гастролек»
  • У Салігорскіх актывістаў – ператрусы і допыты

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае

Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі

Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця

Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага

Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады

«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага