Ігара Пыж’янава пасадзілі ў турму. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні службовай асобы і пакаралі трыма гадамі калоніі ды штрафам. Жонка Іна засталася сама з трыма дзецьмі: Леяй, Маркам і Сашай. У Сашы – ДЦП, патрэбны вазок.
Калі мужа забралі, нашая гераіня Іна засталася адна з трыма дзецьмі: Леяй, Маркам і Сашай.
«Саша мае ДЦП чацвёртай ступені, якая лічыцца самай цяжкой. Яна сама не сядзіць, не ходзіць, толькі калі з падтрымкай пад пахі, амаль не размаўляе. Зімой мы рабілі аперацыю на тазасцегнавых суставах, бо ў яе дэфармацыя, і хутка спатрэбіцца паўторная аперацыя», – распавядае Іна.
Мужа абвінавацілі ў гвалце над службовай асобай і пакаралі трыма гадамі калоніі.
«Быццам здарыўся тэракт, хтосьці паклаў жалезабетонныя слупы на рэйкі, і вось усіх вядомых асобаў у горадзе цягалі ў гэтым пытанні. Да мужа таксама прыйшлі. Яны паводзіліся не як належыць супрацоўнікам органаў, мацюкаліся, абражалі, селі да яго ў машыну. Ён выйшаў з машыны і пайшоў у бок дому, і пацярпелы пачаў хапаць яго і заломваць рукі. Муж у мэтах самаабароны зрабіў яму падсечку, было слізка, той упаў на спіну, але нейкім дзіўным чынам быццам пашкодзіў меніск у калене. Справа была відавочна сфабрыкаваная, яны, як дзеці, блыталіся ў паказаннях», – згадвае Іна.
Ігара Пыж’янава беларускія праваабаронцы прызналі палітвязням.
Жанчына кажа, што муж – вядомая асоба ў горадзе, ладзіў спартовыя падзеі. Калі ў сям’ю прыйшла бяда, шмат хто адгукнуўся і прапанаваў дапамогу. Цяпер Іна мае патрэбу – адмысловае крэсла для дзяцей з ДЦП, якое аблягчыла б побыт дачкі Сашы.
Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў (гэта можна зрабіць публічна або ананімна з любога пункту свету) – лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.