Як міліцыянты ўпрошваюць беларусаў вярнуцца і адсядзець

Аляксандр кіраваў выданнем «Витебский курьер», быў у «Альтэрнатыве», змог выехаць, трапіць на вайну ва Украіне і цяжка захварэць. Міліцыянт уломваў вярнуцца ў Беларусь і адсядзець. Таксама ў выданні «Беларус беларусу» – блогерка Данута Хлусня.

Аляксандр шмат гадоў аддаў працы на выданне «Витебский курьер» (vkurier.info), якое і сёння дзеіць. Ён быў таксама ў арганізацыі «Альтэрнатыва». Калі ж пасля выбараў 2020 года пачаліся рэпрэсіі супраць журналістаў, Аляксандр выехаў ва Украіну, дзе заспеў ковід і вайну. Жыў побач з тэлевежай у Кіеве, якую расейцы знішчылі ў першыя дні вайны. Здолеў паспяхова эвакуявацца, штурмаваў цягнік у Львоў, затым перабраўся ў Польшчу. І тут у яго выявілі некроз тканінаў абодвух бёдраў, праз што Аляксандр пакутуе на моцны боль. Яму тэрмінова патрэбная фінансавая дапамога, каб перажыць дзве аперацыі і рэабілітацыю.

Данута Хлусня: «Плакала, калі атрымала ліст з пракуратуры»

Таксама ў выданні глядзіце, як беларусы дапамаглі блогерцы Наталлі Багданавай (вядомая як Данута Хлусня) і ейнаму сыну Багдану, які трапіў пад колы аўтамабіля і якому тэрмінова патрэбная была аперацыя. Цяпер у іх, дзякуючы неабыякавым беларусам, усё добра: Багдан ужо нават бегае, а Наталля вярнулася да здымкаў.

Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першая ў Еўропе кавярня «Inclusive Barista»

«Прачынаешся з думкаю, ці затрымаюць цябе сёння»

Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення

Як беларусы ладзяць незвычайныя выправы ў горы. Узяць удзел можа кожны!

«Людзі бягуць з Беларусі»: шэлтар у Вроцлаве

«Начальнік калоніі Талсцянкоў ад яе шалеў». Марыя Калеснікава ў ПК № 4. Мія Міткевіч

У Валадарцы вязні правялі Марш волі

Якія «Песні Перамогі», калі побач вайна. Аляксандра Мамінава