Калі ляснецца беларуская эканоміка?

У беларускай эканомікі няма будучыні, маем толькі імітацыю развіцця, лічыць Аляксандр Кныровіч. Эканоміка працягвае жыць і прыстасоўвацца да новых умоваў, нягледзячы на страчаныя магчымасці, лічыць Анастасія Лузгіна. Хто з іх мае рацыю?

Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч заўважае, што паводле 2021 года беларуская эканоміка заняла 39-е месца ў Еўропе (з 43): «Ёсць яшчэ куды падаць. Але не зашмат». У свеце ж мы апынуліся на 85-м месцы. Для прыкладу, калі параўноўваць з суседняй Польшчай пенсіі, якія ў нас ад пачатку траўня падвысілі на 5 %, то Беларусь і тут моцна саступае: 240 долараў супраць 780. На думку Кныровіча, перспектываў у лукашэнкаўскай эканомікі проста няма.

«Эканоміка – як жывы арганізм, ён прыстасоўваецца да бягучых умоваў. І беларуская эканоміка не выключэнне», – заўважае эканамістка Анастасія Лузгіна.

Пацверджанне гэтага – змены прагнозных паказчыкаў паводле вынікаў 2023 года, якія з боку разнастайных міжнародных арганізацыяў у дачыненні нашай краіны спачатку выглядалі больш песімістычнымі. Але гэта не значыць, што Беларусь пры Лукашэнку мае перспектывы якаснага росту, бо на сёння гэтаму існуе цэлы шэраг перашкодаў.

«Гэта залежнасць ад Расеі, якая ўзрастае штодня, гэта праблема і дэмаграфічная, гэта праблема з доступам да рынку тэхналогіяў пасля таго, як былі ўведзеныя санкцыі, пасля таго, як Беларусь стала пазіцыянавацца як краіна-суагрэсар, калі прынялі закон пра паралельны імпарт. Іміджу гэта не палепшыла. Гэта толькі пагоршыла. У выніку доступ да тэхналогіяў, доступ да міжнароднага фінансавання моцна абмежаваны», – тлумачыць Анастасія Лузгіна.

Якая ж будучыня ў беларускай эканомікі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой».

Госці праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:

Анастасія Лузгіна, экспертка даследчага цэнтру «BEROC»

Аляксандр Кныровіч, прадпрымальнік, вядоўца праграмы «Атмасфера»

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паспяховыя беларусы свету прывядуць да адхілення Лукашэнкі?

Інфачыкацілы на службе Лукашэнкі. Як дурыць беларусаў прапаганда

Атака на сям’ю Лукашэнкі

Ствараюць парламент для ўдару ў 2025-м? Што такое Каардынацыйная рада

Ціханоўская адправіць Сахашчыка ў адстаўку і застанецца пасля 2025 года?

Пасыплецца як картачны домік? План ад палка Каліноўскага для Беларусі

Дэвальвацыя рубля праз тры месяцы? Услед за абвалам расейскага

Адкрыюць пункты пропуску, але забароняць рух тавараў праз мяжу?