Беларускі добраахвотнік з пазыўным Янкі нішчыць акупантаў

Былы спартовец і заўзятар ваюе за Украіну.

Ігар Номан (пазыўны – Янкі) у Беларусі прафесійна займаўся спортам: спачатку футболам, пазней – адзінаборствамі. Таксама быў сталым заўзятарам каманды «Дынама» (Менск). Пасля пратэстаў 2020 года быў вымушаны з’ехаць ва Украіну, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу.

Вайну Ігар сустрэў у Кіеве. Кажа, што ведаў пра яе непазбежнасць. Але верыць у такі хуткі пачатак вайны ўсё адно не хацелася. На пытанне пра страх на вайне Янкі адказвае наступнае:

«Страху ўвогуле няма. Тое, што мусіш рабіць, ты робіш. Чаго баяцца? Страшна толькі пабачыць твайго знаёмага, сябра ці пабраціма забітым. Да гэтага нельга быць падрыхтаваным увогуле».

Аб пратэстах у Беларусі, вайну і папулярнасць у інтэрнэце – глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце

«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну

«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны

Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады