«Не буду здымацца ў расейскім кіно, пакуль вайна»

У праграме «Беларускі свет» былы купалавец і зорка серыялу «Працэсы».

Знакаміты беларускі актор Ігар Сігоў падчас пратэстаў 2020 года ляжаў у рэанімацыі анкалагічнага цэнтру, але як толькі выбраўся адтуль, адразу ж звольніўся з Купалаўскага тэатру. Пасля пачатку вайны адмовіўся і ад здымкі ў расейскім кіно:

«Мая жонка ўкраінка. Яна нарадзілася, вырасла і жыла ў горадзе Херсон. Я не верыў да апошняга, што вайна можа адбыцца. Мая жонка верыла, яны казала: «Ігар, будзе. Не ведаю калі, але будзе». […] Бацькі жонкі цяпер у Расеі, яны не падтрымліваюць Украіны, яны на баку Расеі…»

Ігар Сігоў пераехаў з жонкай у Варшаву, дзе супрацоўнічае з «Купалаўцамі», а нядаўна зняўся ў новым серыяле «Белсату» «Працэсы».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як беларусы становяцца нелегаламі праз немагчымасць памяняць беларускі пашпарт

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму