Як былога палітвязня ламалі праз дэтэктар хлусні

Былога палітычнага вязня Алега Корбана пасля паўгода зняволення зноў затрымалі сілавікі, гэтым разам ахова так званага прэзідэнта. Пра тое, як на яго ціснулі, – у праграме «Беларускі свет».

Былы палітычны вязень Алег Корбан разам з сям’ёю чакае прытулку ў Бельгіі. З жонкай і дачкой Алег спрабуе інтэгравацца ў бельгійскае грамадства – двухмоўнае, шматнацыянальная і шматкультурнае. Але перад гэтым Алег правёў паўгода ў беларускай турме праз палітычна матываванае абвінавачванне, прайшоў паліграф і ўвесь час цярпеў ад псіхалагічнага ціску:

«Да мяне пачалі прыходзіць з усіх сілавых ведамстваў. Я прайшоў праз паліграф. Запытвалі ўсё. З кім я маю дачыненні, калі выйшаў з турмы. Пералічвалі розныя імёны, глядзелі, якая ў мяне будзе эмоцыя: Стрыжак, Лявончык, Матолька, Ціханоўская. Хто праводзіў допыт, сказаў: «Усё тут ясна, падманваеце ўва ўсіх пунктах».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Чаму музыка Сяргей Доўгушаў з ЗША пераехаў у Варшаву
  • Жорсткая лекцыя пра старажытныя і народныя метады лячэння ў стаматалогіі

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму