Расея рыхтуецца да грамадзянскай вайны ў ЗША і паклёпнічае на Залужнага

Расейская прапаганда сумуе па Прыгожыне. Падрабязней у праграме «Лукавыя навіны»: Вось ужо і ў супрацьстаянні ўладаў Тэхаса з федэральнымі ўладамі ЗША яны бачаць почырк нябожчыка кіраўніка ПВК Вагнэра. У праваенных тэлеграм-каналах пачаў гуляць вось такі мэм на тэму.

«Адзін з генералаў нацгвардыі Тэхасу абвясціў «Марш справядлівасці» на Вашынгтон. «Нас 25 тысяч і мы ідзем разбірацца», – заявіў Юджын Прыгожвэл.

А пазней тое, што адбываецца ў Тэхасе, ужо цалкам афіцыйна пачалі называць «Маршам справядлівасці».

«Так званы «марш справядлівасці» па-тэхаску таксама выдыхнуўся – ад ранейшых запалу рашучасці не засталося і следу. Так, «Армія Бога» з амерыканскіх «дальнабойнікаў-патрыётаў» правяла абяцаныя дэманстрацыі ў Ігл-Пас, Юме і Сан-Ісідра».

Але пратэстамі ўзлаваных людзей назваць іх цяжка – мітынгі ператварыліся ў рынак мерча, барбекю на адкрытым паветры і бяздзейнае хістанне па зялёных газонах. Шматлікасцю гэтыя акцыі таксама не вылучаліся, і ў людзей напэўна закралася некаторае расчараванне ад дарэмнасці таго, што адбываецца.

Таксама ў праграме «Лукавыя навіны»:

  • Залужнага знялі. Шайгу рыхтавацца?

belsat.eu / ЮК

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Вежы Крамля распальваюць рэлігійную вайну ў Расеі

Хто стаіць за пагромамі ў Дагестане?

Людзі Прыгожына апісалі доследы над жывымі людзьмі ва Украіне

У Расеі адшукалі чарговых тэрарыстаў

Расія рыхтуецца да нападу бруднай бомбай

Пуціну паставілі дыягназ

Пуцін паспрабаваў адпомсціць Пугачовай

Знайшлі сапраўдных вінаватых у тэракце ў «Crocus City Hall»!