«Фінансуем беларускую справу самі»

Францыя, слімакі, багет – гэта толькі адзін бок жыцця беларуса Паўла Хівука, які амаль 20 гадоў таму з’ехаў з Берасця ў невядомасць. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Другі бок ягонага жыцця – Бельгія, царква, мецэнацтва. Павел жыве ў Францыі, але штотыдзень ездзіць у беларускую царкву ў Бельгію, у Антвэрпэн. Тут ён быў хрышчоны і з таго часу займаецца ў беларускай царкве Антвэрпэну мноствам справаў. Збудаваць іканастас – не пытанне; знайсці грошы на памятны знак Вітольду Ашурку – без праблемаў; зладзіць свята ў царкве – з задавальненнем.

«Самая першая кніга, якую выдалі, – «Хрысціянская азбука» Пашы Севярынца. Я проста патэлефанаваў і кажу: грошай даць? І выдалі. Мы прагматычна больш падыходзім, таму што мы глядзім, якія кніжкі хочам, каб яны ў нас былі, і іх фінансуем. Гэта не толькі кніжкі, але і агучванне мульцікаў. Гэтым мусіць займацца дзяржава, але калі яна не займаецца, то мы робім. У Еўропе вельмі развітае самакіраванне. Мы не будзем чакаць, што знойдзецца нейкі спонсар, фонд Сораса, і надрукуе кніжкі. Кнігі патрэбныя нам, і мы самі фінансуем».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Дзе жыве і грае лідар гурта «Тарнада» Ангус?
  • «Мазгабойня» і праект «PerspAKTIV» у Берліне

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму