Пасля лютых умоваў у Беларусі дамагчыся поспеху ў свабодным свеце прасцей

Беларусы распавялі, як пабудавалі паспяховы бізнес у вядомых еўрапейскіх сталіцах. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

Андрэй пераехаў у Швецыю з Беларусі 20 гадоў таму. Спачатку шукаў сябе ў Нарвегіі, але не склалася. Потым сеў у цягнік ды з’ехаў у Стакгольм. З дзяцінства ўмеў маляваць і першыя грошы ў новай краіне зарабіў як мастак. Цяпер ён мае невялікую будаўнічую кампанію, у якой працуюць беларусы.

Ала Алоэ – прадзюсарка, кіраўніца крэатыўных групаў, беларуска, якая жыве ў Берліне. Ала расказала, як рэалізавацца ў рэкламнай індустрыі ў Беларусі і працягнуць справу ў Нямеччыне.

«Калі вы былі добрым спецыялістам у сябе на Радзіме і трапляеце ў іншую краіну, то ў вас адкрываецца гіганцкая колькасць магчымасцяў. Як прафесіяналы, якія маглі рабіць файныя праекты ва ўмовах абмежаванага асяроддзя і рэсурсаў, тут з такімі скіламі, нават у палову сілы, вы будзеце нарасхват».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская мастачка ладзіць у Кракаве выставы, што не дазволілі ў Беларусі.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму