Турэмніца разрыдалася, калі пабачыла шлюб палітзняволенай студэнткі

Турэмныя муры і краты – каханню не перашкода. Надоечы беларусы сталіся сведкамі гісторыі кахання Валерыя і Яны. Маладыя людзі пабраліся шлюбам у калоніі.

Валерый і Яна пазнаёміліся летам 2020-га. Толькі пачалі сябраваць – і дзяўчыну затрымалі за палітыку.

Яну і яшчэ 11 чалавек абвінавацілі ў тым, што яны нібыта былі арганізатарамі студэнцкіх пратэстаў. Валерый быў на кожным судовым паседжанні і лічыць абвінавачанні лухтою. Як жа балюча было хлопцу пачуць вырак для каханай – 2,5 года калоніі.

Вынеслі прысуд у «справе студэнтаў»: ад 2 да 2,5 года калоніі

Калі Яну толькі арыштавалі, пара пачала актыўна ліставацца. Каб патрымаць Валерыя, дзяўчына намалявала комікс «Што рабіць, калі сумна». Ён цяпер перакладзены на розныя мовы і змакетаваны.

Комікс, які намалявала Яна Арабейка.
Фота: асабісты архіў Валерыя Арабейкі
Комікс, які намалявала Яна Арабейка.
Фота: асабісты архіў Валерыя Арабейкі
Комікс, які намалявала Яна Арабейка.
Фота: асабісты архіў Валерыя Арабейкі
Комікс, які намалявала Яна Арабейка.
Фота: асабісты архіў Валерыя Арабейкі

Як толькі дзяўчыну пасадзілі, Валерый і Яна вырашылі пабрацца шлюбам. Жаніх узяў прозвішча каханай.

Вяселле атрымалася надзвычай эмацыйным нават для старонніх людзей.

«Я быў такі шчаслівы! І там Яна. Сапраўдная. Хоць і ў бушлаце, канечне, зэкаўскім, але жывая Яна! Мы ж не бачыліся той час, што яна сядзіць», – узгадвае Валерый.

Маладым дазволілі прайсціся разам, трымаючыся за рукі. Гледзячы, як яны развітваюцца, турэмніца не вытрымала і расплакалася. Слёзы пацяклі градам.

«Выйшаў нейкі мужык: «Ты чаго плачаш, што здарылася?» А яна: «Усё. Не чапай мяне. Усё нармалёва», – распавядае Валерый.

Валерый. Фота: АВ / Белсат

Больш за ўсё на свеце Валерый чакае лістапада 2022 года, бо тады Яна мусіць выйсці на волю. Валерый марыць, што людзі адгукнуцца і падаруюць Яне планшэт ці камп’ютар, на якім яна зможа і далей падтрымліваць іншых палітвязняў. Маляваць коміксы, малюнкі.

Яна і Валерый. Фота: асабісты архіў Валерыя

Падтрымаць Яну і Валерыя можна з любога пункту свету, як публічна, так і ананімна. Лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com.

I памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога!

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першая ў Еўропе кавярня «Inclusive Barista»

«Прачынаешся з думкаю, ці затрымаюць цябе сёння»

Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення

Як беларусы ладзяць незвычайныя выправы ў горы. Узяць удзел можа кожны!

«Людзі бягуць з Беларусі»: шэлтар у Вроцлаве

«Начальнік калоніі Талсцянкоў ад яе шалеў». Марыя Калеснікава ў ПК № 4. Мія Міткевіч

У Валадарцы вязні правялі Марш волі

Якія «Песні Перамогі», калі побач вайна. Аляксандра Мамінава