Нянавісць, пачуццё віны і дыскрымінацыя. Як з гэтым змагацца?

Непрызнаны рэжым Лукашэнкі дапамагае Расеі ў вайне – а пакутуюць простыя беларусы. У тым ліку тыя, хто змагаўся з гэтым рэжымам і пацярпеў ад яго.

З дыскрымінацыяй і хэйтам пасля пачатку вайны сутыкнуліся дзясяткі тысяч беларусаў: «з Беларусі ляцяць ракеты», «беларусы не бунтуюць супраць вайны», «беларусы – суагрэсары», «беларусам трэба забараніць уезд у Еўропу», «у беларусаў трэба забраць візы».

«Вы з Беларусі, ідзіце і спыняйце танкі!» – такія словы пачула вядоўца «Трэба пагаварыць» Марыя Грыц ад украінца, з якім у Кіеве хавалася ў бамбасховішчы. «Беларусам я гэтага не дарую», – такі каментар атрымала другая вядоўца, Крысціна Дробыш, у той час, калі ў якасці валанцёркі шукала для ўкраінскага войска ахоўны рыштунак.

Беларускія ініцыятывы аднымі з першых разгарнулі дапамогу ўкраінскім уцекачам ды ўкраінскаму войску. Беларусы стварылі вайсковыя падраздзяленні, каб змагацца за Украіну з агрэсарам. Беларусы масава выйшлі на антываенныя пратэсты, нягледзячы на дзікія рэпрэсіі ў Беларусі – аднак дыскрымінацыйны наратыў супраць беларусаў не сціхае.

Жаданне перажыць Лукашэнку і вярнуцца ў Беларусь дадае сілаў

Госць чарговага выдання «Трэба пагаварыць»Аляксей Лявончык, актывіст і сузаснавальнік ініцыятывы By_help і фонду «BYSOL», расказаў, як несправядлівы антыбеларускі наратыў змусіў яго збіраць гісторыі дыскрымінацыі беларусаў за мяжой.

Як рэагаваць на дыскрымінацыю? Як адчулі на сабе антыбеларускі хэйт асобныя людзі і агулам беларускае грамадства? Ці мусяць беларусы пачувацца вінаватымі, тым больш тыя беларусы, якія дапамагаюць Украіне? Як не саромецца быць беларусам? Гэтыя тэмы абмяркоўваем у новым выданні ток-шоу «Трэба пагаварыць».

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларусы жартуюць са свайго болю

Не ўсё страчана. Як беларусам змяніць сваё жыццё да лепшага?

Лукашэнка гоніць усіх у акопы

Полк Каліноўскага не выратуе Беларусь, пакуль людзі не захочуць гэтага самі

Лукашэнку патрэбныя новыя грамадзяне, бо беларусы бягуць з краіны

Намесніца Сахашчыка Ліза Кохман аб працы з ім, вайсковую справу і стэрэатыпы

Азаронак пагражае блогеру Бяспалаву забойствам

Расея знішчае беларусаў як нацыю. Як нам сябе захаваць?