Беларус атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ГУР Мінабароны Украіны

Наш герой, ваяр палка Каліноўскага з пазыўным Кусь, атрымаў узнагароду ад ГУР Мінабароны Украіны за службу. Ён апавёў, як рабіў расейскім акупантам кусь за Беларусь і як падтрымлівае пабрацімаў пасля камісавання з войска.

У сакавіку 2022 года Кусь запісаўся ў батальён імя Каліноўскага, які пазней разгорнецца ў полк. Добраахвотнік прайшоў баі на поўдні і ўсходзе Украіны, заслужыў ганаровую адзнаку, падпісаную Кірылам Буданавым, начальнікам ГУР Мінабароны Украіны.

У верасні 2023 года Куся камісавалі праз стан здароўя: пасля баёў каля Бахмуту ў беларуса з’явілася ныркавая няздатнасць і гламеруланефрыт.

Кусь падкрэслівае: падтрымліваць трэба не толькі ахвяраў рэжыму Лукашэнкі, але і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Бо менавіта добраахвотнікі могуць спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, знішчаючы рэжым.

«Калі мы будзем падтрымліваць тую сілу, якая спыніць рэпрэсіі, якая зможа колькасць ахвяраў зменшыць да нуля, тады мы зможам спыніць рэпрэсіі ў Беларусі, вызваліць Беларусь і ўрэшце вярнуцца ў Беларусь», – тлумачыць Кусь.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Головне управління розвідки Міністерства оборони України / Facebook; mil.ru

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Расстраляць цывільны бус? Лёгка!» Тактыка расейскіх дыверсійна-выведных групаў

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Беларускі добраахвотнік паўтарыў учынак Марыі Калеснікавай і трапіў у навіны Беларусі

Сілавікі выкралі сына добраахвотніка, які служыць у ЗСУ

Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў

«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

«Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне», – былы стралок палка Каліноўскага