Беларускі добраахвотнік паўтарыў учынак Марыі Калеснікавай і трапіў у навіны Беларусі

Беларускі добраахвотнік з пазыўным Менавіта жорстка адрэагаваў на ўказ Лукашэнкі пра забарону выдаваць пашпарты беларусам за мяжою. Пра гэта нават апавёў у сваёй праграме Грыгорый Азаронак, фактычна прарэкламаваўшы ваяра.

Менавіта – грамадскі актывіст і блогер. Праславіўся ў 2001 годзе, калі зладзіў БЧБ-сюрпрыз удзельнікам саміту СНД у Менску. Падчас выбараў 2020-га беларус марна рэгістраваўся як незалежны назіральнік. У выніку з’ехаў з краіны праз палітычны пераслед.

«Стала відавочна, што ў гэтай краіне немагчыма штосьці змяніць, ходзячы з балонікамі і крычучы «Сыходзь», стала зразумела, што гэта не працуе», – кажа Менавіта.

Лукашэнка – гістарычная памылка, якую беларусы маюць выправіць

Поўнамаштабнае расейскае ўварванне ва Украіну заспела нашага героя ў Кіеве. Ён пайшоў у войска, праслужыў у батальёне Каліноўскага ва ўзводзе Івана Брэста да жніўня 2022 года. Прайшоўшы рэабілітацыю пасля кантузіяў, Менавіта ўступіў у Другі інтэрнацыянальны легіён камандзірам мінамётнага ўзводу, дзе праслужыў да чэрвеня 2023-га.

Чаго, на думку нашага героя, не стае дзеля перамогі Украіны? Як Менавіта трапіў у праграму Азаронка? Што мінамётчыкі называюць абортам? Пра ўсё гэта вы даведаецеся з новага выдання «Ваяроў».

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Національна гвардія України

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Расстраляць цывільны бус? Лёгка!» Тактыка расейскіх дыверсійна-выведных групаў

«Ва Украіне гэта першы цэлы трафейны Т-90М «Прорыв-3», – беларус з 225-га АШБ

Сілавікі выкралі сына добраахвотніка, які служыць у ЗСУ

Літоўскі добраахвотнік сустрэў на фронце беларусаў

«Вынікі маёй працы пабачаць у Маскве і Менску». Ян Рудзік уступіў у полк Каліноўскага

«Думаў, усё, я тут загіну». Беларус трапіў у ДРГ, якая зайшла ў Бранскую вобласць

Беларус атрымаў узнагароду ад кіраўніцтва ГУР Мінабароны Украіны

«Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне», – былы стралок палка Каліноўскага