Раманчук: Да канца года Пуцін ужо не будзе чалавекам, які прымае рашэнні

Беларускі эканаміст працуе над праграмамі пасляваеннага аднаўлення Украіны.

Эканаміст Яраслаў Раманчук – у Беларусі асоба вядомая. Кандыдат на прэзідэнцтва на выбарах 2010 года, эксперт камісіі ў справе эканамічнай палітыкі і рэформаў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, аўтар праектаў законаў у эканамічная сферы. У 2021 годзе пасля ператрусу быў вымушаны пакінуць Беларусь, з’ехаў ва Украіну.

Працаваў над эканамічнымі рэформамі і праграмамі для ўкраінскага ўраду, быў эканамічным аглядальнікам у медыях. І пасля пачатку вайны застаўся ў Кіеве, каб працягваць кансультаваць украінскі ўрад, а таксама працаваць над праграмамі пасляваеннага аднаўлення Украіны.

«Свет у 1991 годзе не зразумеў, што трэба зрабіць суд на камунізмам, суд над той сістэмай, раскрыць усе архівы, паказаць усе злачынствы. Каб так, як немцаў, акунуць усіх у гэта дзярмо савецкае, каб ніколі не было піетэту перад сярпом і молатам, зоркамі, Сталіным. Гэтага не зрабілі», – кажа Яраслаў Раманчук.

Як выглядае жыццё ў ваенным Кіеве? Чым эканаміст можа дапамагаць Украіне?

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты людзей, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Калаж з фота: Juan Antonio Segal / commons.wikimedia.org

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце

«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну

«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны

Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады