«Мы карысней тут, чым у турме»: РСП пра пераезд ва Украіну

У культурным выданні ў нас беларуская культурная эміграцыя і канскі гламур.

Расказваем пра нашумелы гурт «Разбітае сэрца пацана», які рыхтуецца выпусціць новы альбом, але пра свае «ашчушчэнія» спявае ўжо не ў Беларусі. Некалькі месяцаў таму ціск, затрыманні ды чорныя спісы змусілі фронтмэнаў гурта Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага пераехаць у Кіеў. Без сваёй аўдыторыі хлопцам давялося ўсё пачаць спачатку. Новы альбом так і называецца – «Ашчушчэнія». Пра адчуванні ў сваёй новай рэчаіснасці расказалі самі музыкі, калі «Белсат» завітаў на іхны кіеўскі выступ.

А неўзабаве мы даведаемся, хто стане ўладальнікам Залатой пальмавай галіны – галоўнай узнагароды Канскага кінафестывалю. Міжнародны кінаагляд адкрыўся 6 ліпеня пасля больш як двухгадовага перапынку. Глядзіце, што ўвесь гэты час адбывалася на бульвары Круазэт – і каго называюць магчымым пераможцам.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Мацей Радзівіл: Крызіс у Расеі адкрывае шанцы для пераменаў у Беларусі

Дырэктар і ўлюбёнец «Берлінале» пра ковід і Беларусь

Менш фільмаў і гасцей, але ўжывую: адкрыўся Берлінскі міжнародны кінафестываль

Філосафы і фільммэйкеры пра жаночы супраціў

Збіраем аматарскія фотаздымкі, падтрымліваем новы альбом Вольнага хору і глядзім кіно пра Навальнага

«Цябе пазнаюць і ты проста не атрымліваеш працы» – Памідораў пра скасаваныя канцэрты і пераезд у Польшчу

Што робіць Беларуская рада культуры і хто яе фінансуе?

Агнешка Голянд: «Жанчыны пагоняць гэтага дзеда»