Блогерка Вольга Такарчук: Калі Ціханоўская спраўляецца, то і ў мяне атрымаецца!

Нашую сённяшнюю гераіню, Вольгу Такарчук, неабыякавую блогерку і актывістку, арыштавалі толькі за тое, што яна выпусціла з балкона чырвоныя шарыкі ды адкрыта выказвала сваю пазіцыю. Вольга атрымала ўжо 4 штрафы, адсядзела на Акрэсціна, а цяпер зазнае пераслед. Але гэта не прымусіла яе замаўчаць.

Вольга Такарчук гадавала дзяцей, пераходзячы з дэкрэту ў дэкрэт, а блогеркаю стала раптоўна, пасля 9-га жніўня, бо не магла мірыцца з беззаконнем, якое адбывалася навокал. Воля паўсур’ёзна-паўжартам кажа, што стала блогеркаю па волі лёсу, як і Святлана Ціханоўская – народнаабранай прэзідэнткай.

Гэта яна, Вольга Такарчук, дала адпор расейскаму прапагандысту Кеасаяну, калі той зневажаў беларусак, якія выступілі супраць гвалту. Гэта яе адкрыў беларускаму свету Руслан Ліннік.

Вольга Такарчук з дзецьмі. Фота: асабісты архіў

Вольга адчувае сваю місію ў тым, каб натхняць, падтрымліваць іншых. Таму нават сродкамі, сабранымі для яе на штрафы, яна дзялілася з пацярпелымі. Вольга «нагуляла» 4 разы па 30 базавых. Агулам на 120 базавых аштрафаваў яе беларускі суд.

Асабліва абсурдным выглядаў штраф за тое, што з уласнага гаўбца яна выпусціла ў паветра чырвоныя балонікі. І нават адсядзеўшы на Акрэсціна, Вольна не апускае рук, бо самае страшнае для яе – гэта не штрафы, не прыніжэнні за кратамі, не катаванні, а тое, што нічога можа не змяніцца ў нашай краіне.

«Калі Ціханоўская спраўляцца, то і я спраўлюся!» – кажа новы твар беларускай салідарнасці і голас сумлення беларускага народу Вольга Такарчук, маці дваіх чароўных дзетак, далікатная жанчына ростам 156 сантыметраў, «створаная для любові», як жартуе яна сама, – грамадзянка, беларуска.

Як падтрымаць Вольгу ў яе дзейнасці, глядзіце ў нашым выданні.

Вольга Такарчук з дзецьмі. Фота: асабісты архіў

Калі сярод вас ёсць тыя, хто хацеў бы падзяліцца сваймі гісторыямі або дапамагчы нашым героям, звяртайце да нас: belarus2belarus@gmail.com І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрыманне і перамога.

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першая ў Еўропе кавярня «Inclusive Barista»

«Прачынаешся з думкаю, ці затрымаюць цябе сёння»

Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення

Як беларусы ладзяць незвычайныя выправы ў горы. Узяць удзел можа кожны!

«Людзі бягуць з Беларусі»: шэлтар у Вроцлаве

«Начальнік калоніі Талсцянкоў ад яе шалеў». Марыя Калеснікава ў ПК № 4. Мія Міткевіч

У Валадарцы вязні правялі Марш волі

Якія «Песні Перамогі», калі побач вайна. Аляксандра Мамінава