У Бучы валанцёрку пагражалі расстраляць праз беларускі пашпарт

Гісторыя беларускай валанцёркі, якая жыла ў акупаванай расейцамі Бучы ды здолела эвакуявацца, а пасля вызвалення гораду вярнулася.

Карына Пацёмкіна з’ехала з Беларусі ва Украіну ў снежні 2021 года праз пагрозу палітычнага пераследу, пасялілася ў Бучы каля Кіева. Калі пачалася вайна, дзяўчына не збіралася зʼязджаць з гораду, акупаванага расейскімі войскамі. Але праз адсутнасць газу і пашкоджаныя камунікацыі мусіла эвакуявацца.

Яна трапіла ў Львоў і пастанавіла пры першай магчымасці вярнуцца ў Бучу. І ў пачатку красавіка, адразу пасля вызвалення гораду ад расейцаў, так і зрабіла. Карына распавядае, як прыйшла валанцёрыць і адразу сказала, што яна беларуска – і ніякіх праблемаў не мела. Але аднойчы праз сіні пашпарт яе ледзь не расстралялі.

«Пасля вяртання ў Бучу на блокпасту тэрабарона правярала дакументы. Жаўнер [які пабачыў беларускія дакументы. – Заўв. belsat.eu] выцягнуў мяне з машыны, наставіў аўтамат. І кажа, маўляў, я зараз цябе расстраляю, бо ў цябе беларускі пашпарт. Я вельмі спалохалася. Мяне не расстраляў расейкі жаўнер, а цяпер расстраляе тэрабарона ў Бучы?» – распавядае Карына.

Чым скончылася гэтая гісторыя, глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце

«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну

«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны

Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады