Ідэі БНР ужо перамаглі: Беларусь не стала часткаю «мацерыковай Расеі», але застаецца ёй падпарадкаванай, сцвярджае Пётра Рудкоўскі. Ідэі БНР яшчэ мусяць перамагчы, але «рэвізія» старых ідэяў хавае і небяспеку, мяркуе Вячаслаў Сіўчык. Хто з іх мае рацыю?
Тэма «Двубою» з Віталём Цыганковым – «Спадчына Беларускай Народнай Рэспублікі. Перамаглі або прайгралі ідэі БНР у сённяшняй Беларусі?»
«Вельмі важны праект, паспяховы з улікам тых абставінаў, вельмі паспяховы, я б сказаў. Гэта тое, што задало тон на дзесяцігоддзі і стагоддзі. Без абвяшчэння БНР бальшавікі б не стваралі БССР, без БССР ніхто б у 1990-ыя гады не змог абвясціць Рэспублікі Беларусь», – тлумачыць палітолаг Пётра Рудкоўскі.
Палітык Вячаслаў Сіўчык мяркуе, што ідэям БНР усё ж яшчэ неабходна перамагчы ў Беларусі, але ёсць вялізныя цяжкасці ў выглядзе Расейскай Федэрацыі на чале з «расейскім Лукашэнкам» Уладзімірам Пуціным.
«І цяпер вельмі цяжкі момант, таму што далей будзе яшчэ горш», – лічыць Вячаслаў Сіўчык.
У чым падабенства Кабінету Святланы Ціханоўскай і Рады БНР, што дзейнічаюць у выгнанні? Як, на думку Вячаслава Сіўчыка, выглядала «рэвізія» беларускай ідэі і яе выкарыстанне з боку Аляксандра Лукашэнкі і расейца Міхаіла Бабіча? І калі, нарэшце, Беларуская Народная Рэспубліка зойме пачэснае месца ў падручніках гісторыі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Госці праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:
Пётра Рудкоўскі, акадэмічны дырэктар BISS
Вячаслаў Сіўчык, лідар руху салідарнасці «Разам»
Праграму «Двубой» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на YouTube
Калаж з фота: Белсат; president.gov.by