З захопу Беларусі пачалася акупацыя Крыму

240 гадоў таму Расейская імперыя ўпершыню анексавала Крым. Як з гэтым звязаныя падзелы Рэчы Паспалітай і захоп беларускіх земляў? Чаму гісторыя паўтарылася ў ХХІ стагоддзі? Чый Херсон? І як паўстаў Марыупаль?

У 1772 г. Расея на чале з Кацярынай ІІ разам з Прусіяй і Аўстрыяй ажыццявіла першы падзел Рэчы Паспалітай, акупаваўшы ўсходнія землі сённяшняй Беларусі. У адказ Турэччына выказала афіцыйны пратэст, пасля чаго пачалася расейска-турэцкая вайна, якая скончылася першай акупацыяй Крыму ў 1774 годзе і яго анексіяй у 1783-м.

Пры дапамозе інтрыгаў, палітыкі «падзяляй і ўладар» ды сацыяльнай інжынерыі Расея замацоўвала анексаваныя тэрыторыі, частка з якіх атрымала назву «Наваросія».

«Наваросія – гэта прыклад тыповай каланіяльнай назвы, яна паказвала, што мы захопліваем нейкую тэрыторыю з дзікунскім насельніцтвам», – тлумачыць гісторык Гжэгаж Скруква.

Чаму дамовы з Расеяй не вартыя і паперы, на якой яны напісаныя? Як праходзіла акупацыя Крыму? Чаму Расея дэпартавала паняволеныя народы? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Intermarium» з Настай Ільіной.

Госці праграмы:

Гжэгаж Скруква, прафесар, даследнік гісторыі Украіны, Універсітэт імя Адама Міцкевіча (Познань, Польшча);

Конрад Заштаўт, доктар гуманітарных навук, цюрколаг, эксперт у пытаннях ісламу, Варшаўскі ўніверсітэт (Варшава, Польшча);

Гульнара Абдулаева, крымскататарскі гісторык, тэлевядоўца і аўтарка гістарычных праграмаў ATR (Кіеў, Украіна);

Аляксей Сакірка, кандыдат гістарычных навук, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (Кіеў, Украіна).

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на канале YouTube або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Ліцвіны зрабілі з ВКЛ краіну для жыцця

Генацыд у Беларусі для Лукашэнкі – сямейная справа?

Чорт падмануў Маскву: РПЦ зазнала балючыя паразы ва Украіне ды Беларусі

Гісторыкі разграмілі міф пра Кіеўскую Русь, якім Масква апраўдвае сваю агрэсію

Чаму карэнныя народы Расеі гатовыя ваяваць за Маскву?

Як прайшла люстрацыя ў былых краінах сацлагеру? Што будзе са служкамі Лукашэнкі?

Мяцежнік прызямліўся ў Беларусі. Як «расейскі бунт» адбіваецца на беларусах

Імперыя наносіць удар у адказ. «Беларускі рэфарматар» Міхаіл Гарбачоў