Ліцвіны зрабілі з ВКЛ краіну для жыцця

Лукашэнкаўскія гісторыкі прасоўваюць наратыў, што ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай панавала поўнае бяспраўе, а шляхта, якая складалася з адных палякаў, прыніжала беларускі народ і нішчыла яго культуру і мову. Наколькі гэта далёка ад праўды?

Адно з галоўных заданняў прапаганды і гістарычнай палітыкі Аляксандра Часам Не Да Законаў Лукашэнкі – разарваць сувязь Беларусі са спадчынаю ВКЛ і Рэчы Паспалітай і быць часткаю расейскага імперскага наратыву.

Насамрэч беларусы з суседзямі маюць даўнія традыцыі права і досвед пабудовы сапраўднай прававой дзяржавы, дзе законам падпарадкоўваўся нават манарх. Хто складаў законы ў ВКЛ? Як дабіваліся іх выканання? У чым заключалася паланізацыя шляхты на беларускіх землях? Чаму Статут ВКЛ пратрымаўся ў сіле ажно тры стагоддзі?

Госці праграмы:

  • Анджэй Закшэўскі (Польшча) – прафесар, гісторык права, выкладчык факультэту права і адміністравання Варшаўскага ўніверсітэту;
  • Андрэй Радаман (Беларусь) – дактарант Беластоцкага ўніверсітэту, былы працаўнік НАН Беларусі;
  • Андрэй Блануца (Украіна) – кандыдат гістарычных навук, старэйшы навуковы працаўнік аддзелу гісторыі Украіны сярэдніх вякоў і ранняга новага часу Інстытуту гісторыі Украіны.

Аўтарка і вядоўца – Наста Ільіна, гісторык, кандыдатка гуманітарных навук.

Ці была Рэч Паспалітая беларускай дзяржавай?

Праграму «Intermarium» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Генацыд у Беларусі для Лукашэнкі – сямейная справа?

Чорт падмануў Маскву: РПЦ зазнала балючыя паразы ва Украіне ды Беларусі

Гісторыкі разграмілі міф пра Кіеўскую Русь, якім Масква апраўдвае сваю агрэсію

Чаму карэнныя народы Расеі гатовыя ваяваць за Маскву?

Як прайшла люстрацыя ў былых краінах сацлагеру? Што будзе са служкамі Лукашэнкі?

Мяцежнік прызямліўся ў Беларусі. Як «расейскі бунт» адбіваецца на беларусах

Імперыя наносіць удар у адказ. «Беларускі рэфарматар» Міхаіл Гарбачоў

З захопу Беларусі пачалася акупацыя Крыму