Першымі здадуць Лукашэнку самыя блізкія

Чыноўнікі таксама закладнікі рэжыму, як і астатнія беларусы. Яны чакаюць вызвалення Беларусі не менш нашага. Нават самыя блізкія здадуць Лукашэнку, калі будзе магчымасць. Андрэй Павук і Руслан Кулевіч у праграме «Трэба пагаварыць».

«Калі мы прыйдзем яны адразу пачнуць слухацца нас, – гаворыць Андрэй Павук пра сённяшнюю лукашэнкаўскую бюракратыю. – Яны прывыклі слухацца, і ім усё роўна каму».

Ён штотыдзень тэлефануе ў Беларусь найбольш адыёзным прапагандыстам, сілавікам і ідэолагам – вывучае, што ў іхных галовах, змушае іх адказваць на нязручныя пытанні. Сярод ягоных «ахвяраў» – лукашэнкаўскі МЗС, адыёзная матушка Гаўрыіла, інфаказачка Вольга Бондарава сенатарка Шчоткіна, кіраўнік МУС Карпянкоў, прапагандыст Азаронак ды іншыя.

Вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» – Марыя Грыц.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларусы жартуюць са свайго болю

Не ўсё страчана. Як беларусам змяніць сваё жыццё да лепшага?

Лукашэнка гоніць усіх у акопы

Полк Каліноўскага не выратуе Беларусь, пакуль людзі не захочуць гэтага самі

Лукашэнку патрэбныя новыя грамадзяне, бо беларусы бягуць з краіны

Намесніца Сахашчыка Ліза Кохман аб працы з ім, вайсковую справу і стэрэатыпы

Азаронак пагражае блогеру Бяспалаву забойствам

Расея знішчае беларусаў як нацыю. Як нам сябе захаваць?