«Гора не адбяліць»: свабодныя купалаўцы ўшанавалі памяць пацярпелых ад аварыі ў Чарнобылі

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы адмыслова да 35-ай гадавіны трагедыі ў Чарнобылі прачыталі верш Генадзя Бураўкіна «Той чарнобыльскай ноччу».

26 красавіка 1986-га года адбыўся выбух на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай АЭС ва Украіне непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў, якія патокамі паветра сталі хутка распаўсюджвацца. Прычыны аварыі караніліся ў тэхнічным адставанні СССР, сур’ёзных праліках у развіцці атамнай энергетыкі і непрадуманых дзеяннях тэхнічнага персаналу.

Савецкія ўлады пасля выбуху абралі тактыку замоўчвання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі арганізацыю дзеянняў, якія маглі б паменшыць адмоўныя наступствы для насельніцтва.

Купалаўцы прысвяцілі верш беларускім жанчынам

Вылічэнні савецкіх і заходніх навукоўцаў указваюць, што блізу 60 % радыеактыўнага забруджвання ў былым СССР прыпала на Беларусь. Цэлыя абшары ворных зямель былі выведзеныя з ужытку, зніклі сотні населеных пунктаў, а тысячы людзей мусілі пакінуць родныя селішчы.

Цяжка палічыць колькасць смяротных ахвяраў, выкліканых аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Паводле «Грынпісу» і міжнароднай арганізацыі «Лекары супраць ядравай вайны», аварыя забрала жыцці некалькіх дзясяткаў тысяч ліквідатараў, выклікала каля 10 000 выпадкаў прыроджаных паталогій, каля 10 000 выпадкаў раку шчытападобнай залозы, а яшчэ блізу 50 000 выпадкаў анкалагічных захворванняў прагназуюцца.

Свабодныя купалаўцы ў Дзень Волі згадалі словы Якуба Коласа: Будзь цвёрды!

Былыя акторы Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы, звольненыя ўладамі за грамадзянскую пазіцыю, у эфіры нашага тэлеканалу па-новаму пераасэнсоўваюць паэтычную класіку ў праекце «Вершы».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На Каляды ў масках ходзіць не толькі АМАП

Містычная сустрэча на Дзяды: цені продкаў абудзіліся, каб адкрыць таямніцу

У Дзень вайсковай славы «Белсат» прэзентуе ролік, прысвечаны сучасным беларускім рыцарам

«Белсат» падрыхтаваў адмысловы відэаролік да гадавіны беларускіх пратэстаў

Свабодныя купалаўцы адсвяткавалі Купалле з варажбою, вогнішчам і беларускай паэзіяй

Свабодныя купалаўцы да 9-га траўня знялі фільм паводле аповесці Васіля Быкава

Свабодныя купалаўцы выклалі з агню слова «Жыве»

Свабодныя купалаўцы ў Дзень Волі згадалі словы Якуба Коласа: Будзь цвёрды!