«Буду перавязваць нават расейскага дэсантніка»: беларускі доктар пра жыццё і працу ва Украіне

Доктар з Менску не з’ехаў праз вайну з Украіны і застаўся ў Адэсе.

Беларускі гінеколаг Станіслаў Салавей двойчы адседзеў содні ў Беларусі за грамадскую актыўнасць. Неўзабаве лякарня не працягнула з ім кантракту. У выніку разам з жонкаю Дар’яй ён перабраўся жыць у Адэсу. Гэта было за паўгода да пачатку вайны.

Сваю пазіцыю і салідарнасць з пацярпелымі ад гвалту сілавікоў беларусамі ён называе не палітычнай, а чалавечай.

«Я да гэтага часу не зразумеў, што ў Беларусі лічыцца непажаданым меркаваннем», – разважае Станіслаў.

Ён з першага дня адчуў, што такое вайна: Станілаў жыве ў раёне, куды прыляцелі першыя расейскія ракеты. Аднак пасярод вайны ў Адэсе сямʼя пачуваецца ў большай бяспецы, чымся ў мірнай Беларусі.

Мужчына працягвае працаваць у адэскай клініцы ў ваенны час, бо можа ратаваць жыццё і ўжо не бачыць розніцы паміж Лукашэнкам і Пуціным – усім пацярпелым ад іх патрэбная дапамога.

Пра жыццё і працу ў ваеннай Адэсе – глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу апынуліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце

«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну

«Трупы ляжалі на кожным кроку». Зміцер Галко пра напад Расеі, марадзёраў і жахі вайны

Дудзінскі заклаўся з Танковічам наконт вайны

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады