Збіццё і здзекі з няпоўнагадовых у кастрычніку 2020 года

Карэспандэнты «Маю права» сустракаюцца з няпоўнагадовым Кірылам Кондрыкавым, якога супрацоўнікі міліцыі збівалі і прымушалі каяцца на камеру. У кастрычніку 2020 года хлопец выйшаў гуляць з сябрамі, але быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту.

Наш герой распавядае пра здзекі і пра выкарыстанне над ім гвалту.

«Я казаў супрацоўнікам міліцыі пра тое, што я няпоўнагадовы, – за гэта атрымаў па твары кулаком».

Пасля другога затрымання Кірыл быў вымушаны разам з маці пакінуць краіну, цяпер ён жыве ў Літве, навучаецца ў ЕГУ.

Праваабаронца Юлія Леванчук тлумачыць, што выкарыстоўваць гвалт у дачыненні няпоўнагадовых – незаконна. Каб змусіць хлопца каяцца на камеру, міліцыянты ўжывалі электрашокер.

Былы студэнт пра затрыманне, пераслед і ратаванне за мяжою

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Удзень – ветэрынар, а ўначы партызанка

Нашая другая гераіня – Караліна Цярэнцева, палітычная эмігрантка з Віцебску, якая пакінула краіну пасля затрымання і допыту супрацоўнікамі КДБ. У родным горадзе Караліна працавала ветэрынаркай і ўдзельнічала ў акцыях пратэсту. У красавіку 2021 года дзяўчына далучылася да страйку з патрабаваннем вызваліць палітзняволеных. Падчас затрымання Караліне не надалі медычнай дапамогі, а лекарка здзекавалася з дзяўчыны.

«Я да жывёлы стаўлюся лепей, чым лекарка ў ІЧУ да людзей», – кажа Караліна.

Пасля зняволення дзяўчыну спрабавалі вербаваць у КДБ.

Праваабаронца Павел Левінаў тлумачыць, што была парушаная вялікая колькасць правоў дзяўчыны, у тым ліку права на асабістую свабоду.

Цяпер Караліна жыве за мяжой.

Віталь Алейнік: Не трэба здавацца, трэба рабіць усё, што ад нас залежыць

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае

Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі

Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця

Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага

Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады

«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага