Смерць Лукашэнкі, тэракт і аварыя на АЭС. Што чакае Беларусь?

Лукашэнка пад Ашмянамі распавёў пра «Крокус Сіці Хол». Але думкамі быў на Усебеларускім народным сходзе. Ці зменіць УНС рэжым? Чаму Беларусь могуць чакаць аварыя на АЭС, тэракт і нават смерць Лукашэнкі? Усаў і Рудкоўскі, новы «Двубой».

«У Беларусі сфармаваўся жорсткі, нават таталітарны рэжым. Можна яго назваць нават электаральным таталітарызмам, які так ці інакш патрабуе абсалютнай кансалідацыі і мабілізацыі ўсіх структур. І ў гэтай сістэме, канешне ж, ключавую ролю грае правадыр, якім з’яўляецца Лукашэнка. І ўвесь апарат, уся сістэма і рэжым як такі працуюць якраз на ўтрыманне такой канфігурацыі, дзе Лукашэнка застанецца пры ўладзе. Любы сыход, любая ператрансфармацыя цэнтру ўлады, канешне, для такой сістэмы – неататалітарнай, жорсткай, цэнтралізаванай – яна небяспечная. І па персанальных псіхалагічных функцыях мы бачым, што для Лукашэнкі ўлада – гэта ўсё. Сыходзіць ці дзяліцца ўладай ён не збіраецца», – зазначае палітолаг Павел Усаў.

Новы парламент зацвердзіць Рэспубліку Беларусь 2.0?

У той жа час Пётр Рудкоўскі лічыць, што УНС – гэта ўсё ж пэўны крок да трансфармацыі рэжыму, як і ператварэнне руху «Белая Русь» у партыю: «Лукашэнка не збіраецца пакідаць пасады, удзелу ва ўладных структурах. Але ўся гэтая гісторыя з Усебеларускім народным сходам паказвае, што гэта для яго запасное месца. І што ён і яго акружэнне ўсур’ёз думаюць пра тое, каб ён сышоў з пасады прэзідэнта».

Аднак найбліжэйшым часам у Беларусі на фоне таго, што разгортваецца ў суседняй РФ, могуць адбыцца падзеі, якія звычайна называюць «чорным лебедзем». Сярод іх палітолагі называюць магчымую аварыю на АЭС, ступень бяспекі якой выклікае заклапочанасць сярод экспертаў; магчымы тэракт, што нясе пагрозу вобразу «выспы стабільнасці», які прадае свайму электарату Лукашэнка; ягоную фізічную смерць. Ці сапраўды гэта магчыма ў Беларусі ў блізкай будучыні?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

  • Павел Усаў, палітолаг
  • Пётр Рудкоўскі, палітолаг

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Паспяховыя беларусы свету прывядуць да адхілення Лукашэнкі?

Інфачыкацілы на службе Лукашэнкі. Як дурыць беларусаў прапаганда

Атака на сям’ю Лукашэнкі

Ствараюць парламент для ўдару ў 2025-м? Што такое Каардынацыйная рада

Ціханоўская адправіць Сахашчыка ў адстаўку і застанецца пасля 2025 года?

Пасыплецца як картачны домік? План ад палка Каліноўскага для Беларусі

Дэвальвацыя рубля праз тры месяцы? Услед за абвалам расейскага

Адкрыюць пункты пропуску, але забароняць рух тавараў праз мяжу?