У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Чаму ідыш, што ніколі не меў статусу дзяржаўнай мовы, не заняпаў – а наадварот, жыве і развіваецца, а вось беларуская мова губляе пазіцыі? У чым галоўная праблема беларускай мовы?

Госць – Лявон Маліноўскі, сябра праўлення Таварыства беларускай мовы. На ягоную думку, адна з вялікіх праблемаў беларускамоўных людзей – адсутнасць маўленчага асяроддзя. Праз гэта іхная беларуская мова збядняецца, ёй не стае эмацыйнай лексікі. І гэта тычыцца як беларусаў у Беларусі, так і беларусаў за мяжой.

На думку нашага госця, для мовы велізарнае значэнне мае прастамоўе, гутарковы стыль. Менавіта яго выкарыстанне паказвае, што мова жывая. Беларусы часам не карыстаюцца словамі накшталт апоркаць, апароць, спанатрыць, агораць, прычаўпацца, бо не ведаюць іх або лічаць дыялектызмамі.

«Я заўважаў: людзі, калі не разумелі нейкага слова, казалі: а гэта дыялект, а гэта паланізм, а гэта яшчэ штосьці. А гэта часцей за ўсё няпраўда. У слоўніках ёсць усё. Калі вы ўдома не размаўляеце па-беларуску, дык для вас усё будзе дыялектам тады, – кажа Лявон. – Проста трэба гаварыць удома і гэта можа быць звычайнае прастамоўе. А прастамоўе, як я заўсёды паўтараю, гэта самы важны рэгістр мовы. Мова жыве перш за ўсё на ўзроўні прастамоўя».

У чым жа галоўная праблема беларускай мовы і як яе пераадолець – у нашай праграме.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч пакажа, што няма чаго баяцца трасянкі, бо нават Купала і Колас у свой час трасянілі.

Сябра – рус. член

Адлюстроўваць – рус. отразить

Вядома – рус. известно

Заняпад – рус. упадок

Штодзённае маўленне – рус. ежедневная речь

Сталася = атрымалася

Дзяржаўны – рус. государственный

Абавязковы – рус. обязательный

Носьбіт – рус. носитель

Удвая = у два разы

Упарта – рус. упрямо

Выракацца – рус. отрекаться

Цурацца – рус. избегать, сторониться

Раптам – рус. вдруг

Змушаць = прымушаць

Загад – рус. приказ

Апынуцца = аказацца дзесьці

Імкнуцца – рус. стремиться

Чыннік = фактар

Асяродак = акружэнне

Пераважна = збольшага

Адметны – рус. отличительный

Прастамоўе – рус. просторечие

Напруга = напружанне – рус. напряжение

Выпадкова – рус. случайно

Навідавоку = на бачным месцы

Апоркаць = з цяжкасцю знайсці

Кіндзюк – рус. рубец, желудок

Кумпяк – рус. окорок

Апароць = знайсці

Спанатрыць = заўважыць – рус. заметить

Агораць = зрабіць з цяжкасцю

Прычаўпацца, прывалачыся = прыйсці з цяжкасцю

Варта – рус. стоит

Не стае = не хапае

Афарбаваны – рус. окрашенный

Заахвочваць – рус. заинтересовывать

Перавага – рус. преимущество

Прывілей – рус. привилегия

Веды – рус. знания

Здарацца – рус. случаться

Пагаманіць = пагаварыць

Ужываць – рус. употреблять

Побытовы = бытавы

Шнур, загон, гоні = частка поля

Ралля = паша

Палетак = частка поля

Лапік (зямлі) = кавалак

Гутарковы – рус. разговорный

Падручнік – рус. учебник

Сучасны – рус. современный

Страчвацца = губляцца – рус. теряться

Стан – рус. состояние

Сэнсы – рус. смыслы

Суздром = поўнасцю

Занурыцца = пагрузіцца

Паспрыяць – рус. поспособствовать

Існаваць – рус. существовать

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Беларуская мова зацікавіла людзей з грашыма

Жыхароў розных частак Беларусі лёгка пазнаць праз іхную беларускую мову

Ці паўтораць беларусы шлях казахаў да роднай мовы

Праваслаўны святар распавёў пра таямніцу ўваскрэсення Хрыста

Кавалеўскі адмовіўся вешаць фота Лукашэнкі ў кабінеце

Кавалеўскі: Віктар Лукашэнка выглядаў як чалавек, які не цураецца беларускай мовы

У Менску знайшлі тысячагадовую шахматную фігурку. Пра шахматы – на беларускай мове

Метады 1990-х гадоў вернуцца, каб перавесці новую Беларусь на беларускую мову?