Шукаем беларускі дух у Нью-Ёрку разам з журналісткаю Таццянаю Заміроўскаю

Журналістка і пісьменніца Таццяна Заміроўская больш за сем гадоў жыве ў Амерыцы. Падрабязней у праграме «Беларускі свет»:

Яна распавядзе пра месцы Нью-Ёрку, што своеасаблівым чынам звязваюць яе з Беларуссю: партовы Рэд-Гук, турыстычны Бушўік і сад Элізабэт – зялёны аазіс сярод хмарачосаў.

«Напачатку шукала беларускія ўласныя месцы сілы ў Нью-Ёрку, каб яны нагадвалі мне Беларусь. Напрыклад, балота ў Марын-Парку ў Брукліне. Прырода, лес, хвашчы, якія выглядаюць як Беларусь, але гэта месца слабасці, а не сілы. […] Для мяне цяпер гэта – раён Рэд-Гук, Бушўік, дзе я жыву, і Лізавецінскі сад».

Рэд-Гук не нагадвае Беларусь, але нагадвае нашую беларускую мару, што мора – побач. І нам хочацца быць марской дзяржавай, а небяспечны калісьці Бушўвік стае як вуліца Бразіл у Менску.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Беларуская ўцякачка стварыла ў Варшаве клуб рамеснікаў
  • Беларус параўнаў умовы працы на будоўлі ў Польшчы – і на Радзіме

belsat.eu 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму