«Я як грамадзянін Беларусі прыкладаю высілкі, каб пра нас думалі, што мы братэрскі народ»

На кожным з нас ляжыць калі не віна, то адказнасць – за ракеты, што ляцелі з Беларусі, лічыць госць праграмы «Беларускі свет».

У Беларусі Ігар Белацаркоўскі з 1991 года працаваў у РНПЦ анкалогіі. Ён пачынаў з малодшага навуковага працаўніка ў аддзеле пухлінаў галавы і шыі, а потым зрабіўся кіраўніком аддзелу. І гэта было ягонае адзінае месца працы на радзіме пасля размеркавання. Потым ён з’ехаў у Грузію на запрашэнне сяброў, каб пабачыць іншую медыцыну, іншы падыход. З цягам часу спадара Ігара запрасілі ва Украіну, каб паўдзельнічаць у адным праекце. Але здарылася эпідэмія ковіду, таму вярнуцца ў Грузію не ўдалося, і доктар Белацаркоўскі застаўся працаваць у Кіеве.

«Калі сталі паступаць пацыенты пасля пачатку вайны (а гэта пачалося даволі хутка), мы перайшлі на іншыя рэйкі: калісьці вучылі азы ваенна-палявой хірургіі, і прыйшлося авалодваць гэтым разам з пацыентамі, якія да нас паступалі», – згадвае хірург.

Вайна паўплывала на профіль працы амаль усіх медыкаў: з’явіліся параненыя, часам вельмі цяжкія выпадкі. Але медыкі спрабуюць даць рады. Пасля поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў Белацаркоўскі палічыў немагчымым пакінуць Украіну, калі дакладна вядома, што ён там патрэбны.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Згубіць любімую справу ў Беларусі, але працягваць вучыць беларускім традыцыям за мяжою
  • Як рабіць мастацтва, калі маеш досвед вайны?

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму