Частка прыбытку ідзе на палітвязняў

Беларусы ў Познані адкрылі сушы-бар, падрабязней – у праграме «Беларускі свет»:

Тры гады таму Зміцер падчас пратэстаў прыехаў у Польшчу і жыў у лагеры для ўцекачоў. Цяпер мае свой бізнес у Познані. Разам з сябрам яны робяць сушы з дастаўкаю.

Адная з найпапулярнейшых пазіцыяў – сэт «БЧБ». 20 % прыбытку ад продажу бел-чырвона-белых сэтаў ідзе на палітвязняў.

«Тры ролы, падобныя да бел-чырвона-белага сцяга. Палякі замаўляюць сэт часцей, бо іх у Познані болей».

Укладзеныя сродкі вярнуліся Змітру і ягонаму кампаньёну праз некалькі месяцаў.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • «КінаКаляды48» – калядны гульнявы кароткаметражны фільм за 48 гадзінаў;
  • Чатыры беларускія электроншчыкі сабраліся ў студыі «UKRAїNATV» у Кракаве, каб зладзіць дабрачынны стрым салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму