Бел-чырвона-белы фудтрак накарміў сотні чалавек

Беларус працаваў юрыстам, дырэктарам, а цяпер ён уласнік і кіроўца фудтраку з блінамі. Падрабязней у праграме «Беларускі свет».

Наталля і Дзмітрый Шмігельскія – жыхары беларускага гораду Жлобіна. Юрысты з адукацыі, да 2020 года яны працавалі ў дзяржаўнай страхавой сістэме «Белдзяржстрах». Пасля ўдзелу ў пратэстах былі асуджаныя, зняволеныя і выкінутыя з працы. Сям’я з двума малымі дзецьмі была змушаная ўцякаць ад пераследу ў Польшчу. У Варшаве сужэнцы адкрылі невялікі сямейны бізнес: набылі фудтрак і ездзяць па беларускіх і польскіх фестывалях, канцэртах і святах, каб карміць людзей гарачымі блінамі.

«Я не мог прыехаць у Варшаву і сказаць, што я юрыст паводле адукацыі, працаваў дырэктарам апошнія шэсць гадоў, вазьміце мяне на працу. Я не ведаю мовы, я нічога не ведаю. Таму адзінае выйсце было – пачынаць нешта сваё. Не важна, што, але працаваць на сябе і нешта рабіць. І сказаў жонцы, што ёсць такая ідэя: фудтрак. Але што гатаваць?»

Шмігельскія падтрымоўваюць маральна і практычна ўсіх аднадумцаў – гэткіх жа, як яны, беларускіх палітычных уцекачоў у Польшчы.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Як працуецца дальнабойнікам у Польшчы?
  • Хлопца праз пераслед адлічылі з універсітэту, цяпер ён шукае свой шлях у Тэль-Авіве.

belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму