Ніна Багінская, Ганна Канавалава, Наста Лойка, Віталь Тысеў. Каму дапамагалі ў 2023 годзе?

Беларус беларусу – беларус, і 2023 год гэта чарговы раз прадэманстраваў. Нягледзячы на ўсе складанасці, беларусы працягваюць падтрымліваць адно аднога.

Праграма «Беларус беларусу» падсумоўвае 2023 год. І сярод тых, каму вы, нашыя гледачы, дапамаглі, – Віталь Тысеў, якому зрабілі складаную аперацыю, палітзняволеная Наста Лойка, Ганна Канавалава і ейныя ўнукі, беларускія школа і шэлтар у Варшаве, а таксама наш сімвал – Ніна Багінская.

Вядоўца праграмы «Беларус беларусу» – Валярына Кустава.

Ніне Багінскай патрэбная дапамога

Дзякуем тым, хто дапамагаў, і заклікаем далучацца да дапамогі іншым беларусам! Пагатоў у вас ёсць магчымасць пачаць новы, 2024 год з добрага ўчынку. А тым, каму неабходная дапамога, звяртайце да нас – і вашая гісторыя можа таксама з’явіцца ў праграме «Беларус беларусу». Лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першая ў Еўропе кавярня «Inclusive Barista»

«Прачынаешся з думкаю, ці затрымаюць цябе сёння»

Паліна Шарэнда-Панасюк. Новая справа за два дні да вызвалення

Як беларусы ладзяць незвычайныя выправы ў горы. Узяць удзел можа кожны!

«Людзі бягуць з Беларусі»: шэлтар у Вроцлаве

«Начальнік калоніі Талсцянкоў ад яе шалеў». Марыя Калеснікава ў ПК № 4. Мія Міткевіч

У Валадарцы вязні правялі Марш волі

Якія «Песні Перамогі», калі побач вайна. Аляксандра Мамінава