Беларус канструюе аўтамабілі для гонак па ўсёй Еўропе

Мар’юш Франкоўскі жыве ў польскім Беластоку і размаўляе па-беларуску.Аўтамабілі для гонак ён канструюе разам з сябрамі па вучобе.

Мар’юш – студэнт Беластоцкае палітэхнікі і чалец каманды «Цэрбэр Мотарспорт». Сваймі аўтамабілямі ён пасля кіруе на спаборніцтвах па ўсёй Еўропе. Здымачная група «Беларускага свету» сустрэлася з таленавітымі канструктарамі на адным з гонкавых трэкаў у Беластоку.

Адкуль у хлопцаў грошы на такі дарагі спорт, глядзіце ў трэцім сюжэце праграмы з 13:14 хвіліны (відэа вышэй).

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

Тэатральны фестываль «Одэ» – візітная картка Падляшша

Пяты тэатральны фестываль «Одэ» адбыўся ў Падляскім ваяводстве Польшчы.

Гэта перадусім беларускамоўныя спектаклі ў некалькіх гарадах Падляшша, аўтарскія сустрэчы, тэатральныя майстар-класы. Адзін з удзельнікаў фестывалю – тэатр «Горад сяброў» з Менску з пʼесаю «Не хачу быць прынцэсаю».

Пра фестываль «Одэ» гутарым з нашаю госцяю. У студыі – Ёанна Троц, ініцыятарка і арганізатарка гэтае падзеі.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Хто знішчае помнікі беларускім ваярам у Кіеве?

Як каліновец Кусь кусаў расейскіх акупантаў

Што з палоннымі каліноўцамі?

Хто страляў у Аляксандра Тарайкоўскага?

Лукашэнка забраў маці – малы сын на яе забыўся

Міхаіл Жамчужны пасля 11 гадоў турмы знайшоў новы дом

«Дзімку ўсе дапамагалі». Уся турма апекавалася палітвязнем

Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму