Беларускі гумар, песні і смех: як выглядае ў вёсцы свята для сяброў і суседзяў?

Віктар Шукеловіч з праграмай «Вяскоўцы» завітаў на кулінарны фэст «Капыцікі» ў Валожынскім раёне.

Назва свята гістарычная – даўней гаспадары ў гэтым рэгіёне клікалі суседзяў і родзічаў на свежаніну, падкрэсліваючы, што запрашаюць менавіта «на капыцікі». Гэтая традыцыя жывая дагэтуль, праўда, пакаштаваць мясцовых ласункаў збіраюцца госці не толькі з найбліжэйшых двароў і селішчаў, а нават з іншых краін.

Пры нагодзе вядоўца праграмы стаўся на момант вясковым гандляром, падрыхтаваўшы для сваіх кліентаў адмысловыя неспадзяванкі. Каб купіць нешта ў Віктара, трэба было праявіць свой талент: праспяваць песню, расказаць анекдот або верш і гэтак далей.

Сапраўдны баль для гурманаў, прэзентацыя рэгіянальных страў, жывая музыка, застолле, жарты і бяседныя песні – у новым выданні «Вяскоўцаў».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ