Беларускія шахеразады: «А ў нашым сэлі – добры хлопцы-маскалі»

У палескай вёсцы Сташаны жывуць надзвычай пазітыўныя і энергічныя ўдзельніцы народнага гурту «Чабатухі», якія ведаюць безліч песень, прыпевак і жартаў.

Як бы ні было часам цяжка і неспакойна ў жыцці, сташанскія артысткі не губляюць добрага настрою ды аптымізму. З настальгіяй узгадваюць яны пасляваенны час, калі ў іхнае сяло прыехала на працу «з Беларусі» маладая аграномка, якая і пастанавіла стварыць гурт. Яна ж склала песню пра «чабатара», майстра, які рабіў чобаты, ды ягоную жонку, «чабатуху». Ад гэтай гераіні і ўзялася назва калектыву.

«Чабатухі» спяваюць даўнія песні, якія вывучылі ад бацькоў і дзядоў, і дзякуючы сваёй жывой непасрэднасці могуць «нават на пустым месцы» стварыць яскравае шоу. Адна з удзельніц распавяла, як на сцэне ёй давялося адапхнуць ад мікрафона партнёрку па спевах з іншай вёскі, бо тая не давала ёй магчымасці выступіць. Усе прысутныя падумалі тады, што гэтак было і задумана.

«Запытайцеся пра «Чабатух» ў нашым раёне і ў суседніх – усе нас ведаюць, усе вам скажуць, што мы да ўсяго здатныя», – падкрэсліваюць удзельніцы калектыву.

Быў выпадак у «Чабатух», калі яны ўсю ноч, нібы сучасныя шахеразады, не давалі мужчыне заснуць, спяваючы яму песні ды расказваючы казкі. Як гэта было – глядзіце ў новым выданні «Вяскоўцаў» ды зараджайцеся пазітыўнымі эмоцыямі.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ