Беларусы больш не змогуць даказаць сваю невінаватасць у судзе?


На кожныя 300 беларусаў адзін сядзіць у турме. Гэта – другі паказнік у Еўропе па колькасці зняволеных пасля Расеі. Апраўдальных выракаў – доля адсотка. Улады тлумачаць гэта эфектыўнай працай суду і следства, а перадусім – судовай экспертызы.

Пяць гадоў таму яны ўзяліся рэфармаваць гэтую галіну. У прыватнасці, указам Аляксандра Лукашэнкі адмыслоўцаў розных ведамстваў аб’ядналі пад дахам Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў.

І цяпер дзяржаўныя экспертызы практычна не аспрэчваюцца ў судах. Чаму гэта грамадзянам не так проста зрабіць? Чаму Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, апрача Малдовы, якая не мае ніводнай лабараторыі, акрэдытаванай у Еўрапейскай асацыяцыі судэкспертаў? Як увогуле працуе гэтая сістэма пасля рэформы?

У новым выданні праграма Станіслава Івашкевіча «Давайце разбірацца» правяла расследаванне на прыкладзе двух канкрэтных злачынстваў – крывавага забойства і эканамічнага махлярства.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Ірына Абельская зарабляе на школе для «залатой моладзі»

Беларускія найміты Пуціна. Хто яны?

Шэйман запісаў бізнес-імперыю на студэнтку

Артапедаў «зачысцілі» ў інтарэсах сяброўкі Лукашэнак

Якую нерухомасць маюць прыспешнікі Лукашэнкі ў Дубаі?

«Гаманцы» Лукашэнкі выпампавалі з Беларусі мільярд долараў

Чаму ў Беларусі пацыенты пераплачваюць за пратэзы?

Хто стаіць за буйнымі казіно Беларусі?