Беларусы зарабляюць удвая менш, чым сцвярджае дзяржава

Эксперт «Асабістага капіталу» Міхал Залескі аналізуе дзяржаўную статыстыку: афіцыйны сярэдні заробак у краіне – 1129 рублёў і пастаянна расце. Пры тым большасць беларусаў зарабляе 559 рублёў – гэта падлічаны дзяржавай мадальны заробак. Якой лічбе давяраць?

Першы раз у жыцці мне налічылі заработную плату за месяц у ліпеню 1969 года. Сума ў цэтліку была 130 савецкіх рублёў, але на рукі выдалі меней. Шчыра кажучы, ніякіх асаблівых змяненняў у якасці майго жыцця з таго часу не адбылося, нягледзячы на часам радыкальныя змены сумы ў цэтліках. Рост жа статыстычнай, гэтак званай рэальнай зарплаты варта абмеркаваць.

Ужо некалькі год мы маем новыя прыгожыя грошы: іх налічваюць, іх і выдаюць кожнаму нанятаму паводле ягоных заслуг перад наймальнікам. І выдаюць, як сведчаць афіцыйныя лічбы, усё болей.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў 2016–2019 гадах

Гэта, падкрэсліваю, сярэдняя налічаная заработная плата, то бок пры нармальным статыстычным размеркаванні, яе павінны мець працэнтаў 60 занятых.

Але ў жыцці ўсё выглядае інакш. Сапраўды, вялікія заробкі маюць мала людзей, але яны атрымліваюць значна больш за сярэдняю велічыню, тое ж і з зусім малымі заробкамі.

Мадальная зарплата ў Беларусі

Асноўная маса атрымлівае заробкі ў пэўным, добра ўсім знаёмым дыяпазоне. Іх памер, мадальнаю зарплату, статыстыкі лічаць два разы на год. Вось апошнія разлікі.

У гэтых лічбах таксама ёсць пэўная статыстычная хітрасць, каторая разбіваецца аб просты штодзённы факт: дзве траціны занятых сярэдняга заробку не атрымліваюць, а палова з іх не атрымлівае і мадальнага.

А што ж тым часам адбываецца з рэальнаю зарплатай? Так статыстыкі называюць вынік дзялення індэксу намінальнай зарплаты на індэкс спажывецкіх цэн.

Рэальная заработная плата ў параўнанні з папярэднім годам, %

Па-простаму кажучы, на малюнку мы назіраем афіцыйныя змяненні пакупніцкай здольнасці сярэдняй заработнай платы.

Але ж ні для каго не сакрэт, што бедныя набываюць не тое, што багатыя, а рост цэн на тавары для бедных адносна зарплаты для бедных ніхто акрамя бедных не ўлічвае. Таму малюнак я б назваў аптымістычным.

Было б памылковым на падставе агучанага і ўбачанага сцвярджаць, што жыццё ў нашай краіне нібыта замерла.

Добрыя заробкі добрых людзей

Людзі жывуць, наймаюцца на работу, зарабляюць, і некаторыя – зусім някепска. Вось колькасць тых некаторых і іхныя зарплаты. Такім чынам, прыкладна сорак тысяч семʼяў у нашай краіне жыве досыць прыстойна па сярэднееўрапейскіх мерках, а пару тысяч, дык і па заходнееўрапейскіх.

Праблемы дзве: агульная – чаму іх так мала; і прыватная – а як да іх ліку далучыцца. Мала таму, што мала ствараецца добрых працоўных месцаў. А каб далучыцца – трэба нешта рабіць навучыцца. Поспехаў.

Міхал Залескі, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах