«Гаспадар не стой – стаў літру на стол!». Вучымся калядаваць з «Белсатам»

Праграма «Вяскоўцы» калядавала з дарослымі і дзецьмі ў беларускіх вёсках на Падляшшы.

Вядоўца Віктар Шукеловіч спачатку паспрабаваў уліцца ў хор «Цаглінкі» з вёскі Старое Ляўкова, каб навучыцца спяваць калядкі. Тут яму распавялі пра колішнія звычаі, навучылі «дапрошвацца», каб пакалядаваць, а таксама па-даўнейшаму складаць пажаданні гаспадарам.

Калядаваць жа Віктар выправіўся ў іншую вёску – Ляшукі. Там вядоўца праверыў, наколькі маладыя беларусы ведаюць гаворку сваіх дзядоў і якія адзнакі маюць па беларускай мове.

Адна з жыхарак распавяла, што выйшла ў Ляшукі замуж з іншай вёскі і ейная мова розніцца ад гаворкі мужа. Яна, да прыкладу, кажа «вадро», а муж – «відро», праўда, сужэнцы не маюць вялікіх праблемаў з камунікацыяй. Вядомая тут таксама прымаўка: «Не пайду за рэчку замуж – там чужая старана, там гавораць «ён, яна». У саміх Ляшуках кажуць «вон» і «вона». Розніца ў мове, праўда, даўно ўжо перастала быць адгаворкай, каб «за рэчкай» не шукаць сабе пары.

Расказалі Віктару тут і пра тое, як часам каляднікі біліся зоркамі і што казалі хцівым гаспадарам, якія праз скупасць не прымалі віншавальнікаў.

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ