Хто абароніць ад п’яных кіроўцаў? Ахвяра ДТЗ змагаецца за справядлівасць

Тры гады таму Сяргея Ткачука, жыхара Баранавічаў, збіла машына. Моманту дарожна-транспартавага здарэння ніхто не бачыў.

«Першыя сведкі казалі, што я быў без красовак, а гэта кажа шмат пра што. Мая шапачка, а я быў у капюшоне, была знойдзена ў кювеце», – распавядае Сяргей.

Пасля былі дзевяць дзён комы, адзінаццаць аперацыяў, год ляжання на спіне і рэабілітацыя, якая дагэтуль не закончылася. З паказанняў сведкаў спадар Сяргей даведаўся, што кіроўца нават не выклікаў хуткай дапамогі. На ягоную просьбу гэта зрабілі мінакі.

«Кіроўца папросту з’ехаў на АЗС, выпіў кубачак кавы, вярнуўся (на месца здарэння) і паставіў аўта», – кажа Сяргей.

Медычны агляд выявіў у крыві кіроўцы 1,1 праміле алкаголю. Ён кажа, што выпіў пасля здарэння, але на запісах камераў відэаназірання запраўкі гэтага не бачна.

Старшыню Карэліцкага райвыканкаму злавілі п’яным за стырном?

Пры канцы мінулага года Сяргей Ткачук атрымаў ліст са Следчага камітэту, у якім паведамлялася пра спыненне крымінальнае справы «у сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях кіроўцы дадзенага злачынства».

Тады Сяргей напісаў скаргу ў Следчы камітэт Берасцейскай вобласці. Там правялі ўласнае расследаванне ды накіравалі справу ў суд. Суд Баранавічаў 18 кастрычніка 2019 года пастанавіў прызнаць кіроўцу невінаватым і апраўдаць за недаказанасцю злачынства. Але ў пракуратуры Баранавічаў не пагадзіліся з гэткім судовым рашэннем і падалі пратэст.

Штраф за п’янае кіраванне аўто хочуць павялічыць удвая

Каб паразмаўляць з кіроўцам аўта, мы звярнуліся па дапамогу ў Следчы камітэт Баранавіцкага раёну, але там сказалі, што не могуць падзяліцца ягонымі кантактамі, а адвакат не хоча даваць каментароў да набыцця прысудам моцы.

Юрыст abw.by Яўген Грачоў раіць Сяргею Ткачуку працягваць падаваць апеляцыі ды скаргі. Таксама ён адзначае, што закон дазваляе сачыць за тым, як ідзе следства і дапамагаць яму.

«Афіцыйна звярнуцца на аўтазапраўляльную станцыю, дзе быў падазраваны ў здзяйсненні злачынства, узяць адтуль відэа, падаць яго ў ДАІ або следчым, якія вядуць гэтую справу. Максімальна збіраць доказы, якія будуць сведчыць аб вінаватасці канкрэтнай асобы», – кажа юрыст.

Двух міліцыянтаў затрымалі за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Рэчыцкія прадпрымальнікі не перамаглі бюракратыі
  • Беларусы – аб прадпрымальніках
  • Грамадскія слуханні прынеслі больш пытанняў, чым адказаў
  • Жыхары Бараўлянаў патрабуюць спыніць забудову

 

 

 

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае

Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі

Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця

Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага

Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады

«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага