Калі б у Ельску з’явіўся Ельскі ўніверсітэт? «Белсат едзе»

«Белсат» у Ельску – на сапраўдным беларускім Палессі. Назва гораду паходзіць не ад «елкі» – у старадаўнія часы елак тут увогуле не было. А вось рака Ела ці Елка – была. Гэтая ж назва паходзіць ад фіна-угорскага кораню «ел», што значыць «крыніца, лясны ручай, рэчка».

Як у вас з аховай здароўя? Нам скардзіліся, што дактароў не хапае?

– Так, не хапае, у вёсцы практычна няма. Прыязджаюць, папрацуюць паўгады-год, пасля кудысьці пераводзяцца. Або адпрацуюць тры гады і ўсё роўна з’язджаюць. Ніхто тут не застаецца. Цяжка. У горадзе няма спецыялістаў практычна ніякіх…

Адна з найбольш распаўсюджаных праблемаў малых гарадоў у Беларусі – адсутнасць магчымасцяў для развіцця моладзі. Вось і ў Ельску на 9 тысячаў насельніцтва няма нават установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Фактычна, моладзь дзеля таго, каб працягнуць навучанне пасля школы, вымушаная пакідаць родныя мясціны. І тут пачынаеш уяўляць, як бы развіваўся горад, каб тут была вышэйшая навучальная ўстанова – Універсітэт у Ельску… Ельскі ўніверсітэт??? Як табе такое, Ілан Маск?

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч belsat.eu

Калаж з фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Цуд на Каляды: «Белсат» у Свірдунах. «Белсат едзе»

Талоны на харчы ў Добрушы. «Белсат едзе»

У Жлобіне – усе задаволеныя. «Белсат едзе»

Кобрын і кіраўнікі «з БРСМ-аўскім уклонам». «Белсат едзе»

Свіслач. Паміж «Дажынкамі» і рэальнасцю. «Белсат едзе»

Пінск – сталіца Палесся. «Белсат едзе»

Спазніліся з аграгарадкамі на 30 гадоў. «Белсат едзе» ў Новы Двор

«Белсат» даведаўся, чаго не хапае беларускаму гораду жаніхоў