Талоны на харчы ў Добрушы. «Белсат едзе»

«Белсат» у Добрушы. Назва гораду паходзіць ад слова «добры». Добруш можа азначаць «благаславёная зямля». Паглядзім, што нас на ёй чакае.

Гісторыі Добруш вядомы як прамысловы цэнтр. Яшчэ ў даўнія часы тут выраблялі ветразі і канаты, што і адлюстравана на гербе гораду. Аднак два гады таму айчынная прамысловасць дайшла да таго, што супрацоўнікам прадпрыемства «Добрушскі камунальнік» заробак выдавалі талонамі на харчы. ІТ-краіна…

– Мы бачым па статыстыцы, літаральна адна трэцяя працоўнай сілы ў Расеі знаходзіцца. Гэта заўважна?

– Ну так. Я думаю, з’язджаюць таму што людзі хочуць проста зарабіць, каб жыць годна. Я думаю, што аб гэтым павінен задумацца наш урад: а чаму людзі зʼязджаюць з краіны ў суседнюю зарабляць? Значыць, не могуць тут зарабіць. Не тое, што не хочуць, проста не могуць, – распавядае жыхар гораду.

– Два гады таму па ўсіх СМІ прайшла інфармацыя, што тут, у Добрушы, на «Камунальніку» заробак выдавалі талонамі. Рэальна такое было?

– Было. Каб падтрымаць нейкія гандлёвыя арганізацыі дзяржаўныя, выдавалі штосьці кшталту купонаў. Ён ішоў у краму той арганізацыі і атаварваўся там. Не там, дзе хоча чалавек за свае грошы атаварыцца, а менавіта талон, нумары крамаў…

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Цуд на Каляды: «Белсат» у Свірдунах. «Белсат едзе»

Калі б у Ельску з’явіўся Ельскі ўніверсітэт? «Белсат едзе»

У Жлобіне – усе задаволеныя. «Белсат едзе»

Кобрын і кіраўнікі «з БРСМ-аўскім уклонам». «Белсат едзе»

Свіслач. Паміж «Дажынкамі» і рэальнасцю. «Белсат едзе»

Пінск – сталіца Палесся. «Белсат едзе»

Спазніліся з аграгарадкамі на 30 гадоў. «Белсат едзе» ў Новы Двор

«Белсат» даведаўся, чаго не хапае беларускаму гораду жаніхоў