Колькі каштуе відэаблогерства?

Як стаць відэаблогерам

Колькі ўкласці ва ўласны канал, вырашае сам блогер. Абавязковы мінімум – камера і святло, будуць каштаваць каля $ 200. Калі захочаце пабываць на курсах блогінгу або аратарскага майстэрства, прыдбаць хаця б просценькі мікрафон і заднік, кошт перарасце $ 500. Абраць тэму, запісаць некалькі цікавых відэа – вось вы і відэаблогер.

А некаторыя з блогераў зарабляюць сотні, тысячы, і дзясяткі тысяч долараў. Як стаць тым блогерам, што зможа не толькі запосціць відэа, але і зарабіць на ім – расказвае Марыя Грыц.

Сумная статыстыка асабістых капіталаў

Рэальная зарплата беларусаў у верасні 2016 года ў параўнанні з вераснем 2015 года зменшылася на 4,1%. Сярэдні ўзровень аплаты па вакансіях у Менску складае каля Br 500. Па астатняй краіне прыкладна на траціну меней. Наш эксперт Міхал Залескі аналізуе, што напрыканцы году адбываецца з асабістымі капіталамі беларусаў: куды выдаткоўваюць, чаго чакаюць, на што спадзяюцца.

Як абараніць маёмасныя правы

Іван Брэль са сваякамі некалькі год судзіўся з дзяржаваю за свой дом, які месціўся на будучай лініі метро. Іван змагаўся за адэкватную кампенсацыю – і атрымаў яе. Але ўсе роўна не раіць іншым ісці тым жа шляхам: абарона сваіх правоў абыходзіцца занадта дорага.

Як не трапіць у пастку судовых спрэчак пры набыцці маёмасці ды як зэканоміць, калі ў суд усе ж даводзіцца ісці – распавядаем у рубрыцы «Барані сваё».

Сувенірны бізнес у Беларусі: вымысел ці рэальнасць?

Калі не лічыць ламбардаў, карцінных галерэяў і паліцаў у супермаркетах, то па падарункі ды сувеніры ў Менску можна завітаць толькі ў шэсць месцаў. У Вільні гэткіх лавак дванаццаць (хоць горад і меншы за Менск у чатыры разы), у Кіеве – 18.

Марыя Куляшова валодае адной з шасці менскіх сувенірных крамаў, да яе завітваюць і беларусы, і расейцы, і замежнікі. Ці прыносіць такая праца прыбытак ды як сувенірныя крамы шукаюць пастаўнікоў і спажыўцоў – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

У Беларусі патрэбны цэнтр для крызісных сітуацыяў

«Беларусь паступова ператворыцца ў Прыднястроўе». Што выратуе эканоміку?

Колькі плацяць беларусы за міліцэйскі гвалт?


Грошы скончыліся. Як выжыць без іх?

«Каму гэтая інфармацыя што дасць?» Як ад беларусаў хаваюць сапраўдны маштаб эпідэміі

Грошы на чужой бядзе. Хто нажываецца на эпідэміі?

Новая нармальнасць. Якой будзе Беларусь пасля пандэміі?

Каронакрызіс. Параўналі дзяржаўную дапамогу ў Беларусі ды іншых краінах