Літоўка цудоўна размаўляе па-беларуску: «Жыццё змусіла навучыцца»

Жыхарка літоўскай вёскі прызналася, што ейныя бацькі размаўлялі толькі па-літоўску, але цяпер ёй часам лягчэй выразіцца па-беларуску.

Аб праграме «Вяскоўцы» далёка ў свет ляціць добрая памоўка. Даляцела яна і ў Літву. Вядоўцу Віктара Шукеловіча гэтым разам вельмі сардэчна і ласкава віталі ў вёсцы Тургелі на літоўска-беларускім памежжы. Віктар спаткаўся з самабытным творчым калектывам «Тургелянка» і яго харызматычнай кіраўніцай пані Владыславай.

Адна з гераінь адзначыла, што паходзіць з вёскі Пашкі, дзе жылі адныя літоўцы. Змалку яна чула толькі літоўскую мову. Але жыццё склалася так, што цяпер ёй бывае ямчэй перадаць думку па-беларуску або па-польску. Вядоўца сам паспрабаваў паразмаўляць па-літоўску. Але што ў яго выйшла і ці добры быў у яго акцэнт?

Чаму мясцовыя жыхары называюць сваю мову «простай»? Кім лічаць сябе? Як жывуць і якія песні спяваюць? А таксама што мяркуюць пра Беларусь? Адказы на гэтыя пытанні – у новым выданні «Вяскоўцаў».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ