Менчукі перамаглі ў сварцы з амбасадарам Італіі

У Ракаўскім прадмесці Менску разгарэўся міжнародны канфлікт.

Мясцовыя жыхары кажуць, што італьянскі амбасадар захапіў частку іхнага двара пад дыпламатычную паркоўку, і яны былі вымушаныя паркавацца ў некалькі шэрагаў. Рэч у тым, што канфліктная паркоўка месціцца ў суседнім двары, каля дому, дзе жыве амбасадар – Стэфана Б’янкі. Аднак яна нават не мяжуе з амбасадаю Італіі. Даходзіла да таго, што кансьерж дому выклікаў ДАІ, і аўты мясцовых жыхароў, якія наважыліся пакінуць іх на паркоўцы, эвакуявалі.

Людзі звярнуліся ў ДАІ ды адміністрацыю гораду, каб ім патлумачылі, хто даў дазвол усталяваць дарожны знак «Спыняцца нельга, акрамя дыпламатычнага транспарту», але ўцямнага адказу дасюль не атрымалі. Чым скончылася гісторыя, глядзіце ў сюжэце з праграмы «Маю права».

Іншыя тэмы праграму «Маю права»:

  • Ваяроў-інтэрнацыяналістаў падзялілі на розныя катэгорыі.
  • Апытанне: ці патрэбныя ільготы.
  • Праваабаронец – пра паводзіны на выбарчым участку.
  • Сталічнае прадпрыемства «Тэрмаблок» не плоціць сваім працаўнікам заробкаў.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Каліновец вернецца ў Беларусь, каб скончыць распачатае

Каліноўцы збіраюцца паставіць кропку ў гісторыі Лукашэнкі

Беларусы заваявалі давер украінцаў цаною ўласнага жыцця

Беларуска паехала аднаўляць украінскія гарады пасля расейскае акупацыі

Беларус ледзь не забіў тых, хто яго катаваў

Лукашэнка павінен баяцца: Украіна ўражаная адвагаю Батальёну Каліноўскага

Беларускага добраахвотніка хацелі аддаць у Беларусь. СБУ распачало справу па факце дзяржаўнае здрады

«Я быў супраць сілавога рашэння». Гісторыя беларуса з батальёну Каліноўскага