Найгоршы крызіс у гісторыі незалежнай Беларусі. Эканоміка з Чалым

Імклівае пагаршэнне беларускага крызісу пад уплывам замежных чыннікаў. Прыбыткі арганізацыяў абваліліся на 70 %. Курс рубля рэгулярна ставіць антырэкорды. А рэфінансаванне старых пазык раптоўна робіцца праблемай. Аналіз сусветных і беларускіх эканамічных падзеяў – у новым выданні праграмы «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым».

Эканаміст кажа пра асноўныя прыкметы, якія ўказваюць, што падзенне беларускага рубля ўжо набліжаецца да свайго дна, а таксама аналізуе стан сусветнага рынку:

«На сусветных рынках адбываецца абсалютнае вар’яцтва: тое, што ў вайсковай мове называецца крываваю лазняю. Тое, што адбываецца, – практычна стромае падзенне. Прычым тэмпамі, якіх не было з часу Вялікае дэпрэсіі, з 1929 года».

Сяргей Чалы дае маласуцяшальны прагноз развіцця сусветнай эканомікі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса ды эканамічным крызісам. Эпідэмія прымушае развітыя краіны свету ўвесці гаспадарку ў стан штучнай комы: ВУП катастрафічна падае, а беспрацоўе ў хуткім часе можа дасягнуць нават 30 %.

Пачатак глабальнай рэцэсіі? Эканоміка з Чалым

Паводле эканаміста, захады, што прымаюцца ўрадамі супраць каронавіруса, можна параўнаць з ваеннымі, з тою розніцаю, што адбываецца не мабілізацыя насельніцтва, а дэмабілізацыя.

Чаму кіраўніцтва Беларусі не робіць адпаведных захадаў у сітуацыі з пандэміяй на парозе эканамічнага крызісу? Што рабіць і да чаго рыхтавацца беларусам? Глядзіце ў праграме (відэа вышэй).

На прэв’ю калаж з фота: SPUTNIK/Reuters/Forum

Праграму «Давайце разбірацца. Эканоміка з Чалым» глядзіце кожны другі чацвер а 19.05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4 A» (ранейшая назва «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як Ірына Абельская зарабляе на школе для «залатой моладзі»

Беларускія найміты Пуціна. Хто яны?

Шэйман запісаў бізнес-імперыю на студэнтку

Артапедаў «зачысцілі» ў інтарэсах сяброўкі Лукашэнак

Якую нерухомасць маюць прыспешнікі Лукашэнкі ў Дубаі?

«Гаманцы» Лукашэнкі выпампавалі з Беларусі мільярд долараў

Чаму ў Беларусі пацыенты пераплачваюць за пратэзы?

Хто стаіць за буйнымі казіно Беларусі?