«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Што гэта было і чым сталася? У чым таямніца поспеху адзінага беларускага мюзіклу, які апявае залаты час міжваеннага беларускага памежжа?

З нагоды 20-цігоддзя «Народнага альбому» Сяргей Будкін і Яўген Шапчыц шукалі адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні, у выніку паўстаў фільм з красамоўнаю назваю «Народны альбом»: Ненаўмысны шэдэўр», які ўчора ахвочыя змаглі пабачыць на вялікім экране ў сталічным кінатэатры «Мір».

Варшава, расейскія госці, габрэі, а перадусім – у альбоме і ў фільме – беларускае мястэчка Ракаў, населенае шматаблічнаю, шматвобразнаю, але такою беларускаю тутэйшасцю…

Паказ адбыўся ў межах фестывалю «Лістапад», у пазаконкурснай праграме. Затое, як на фестывалях і бывае, героі фільму ажылі ды сышлі з экранаў – ужо згаданы карчмар Аляксандр Памідораў, Аліцыя ды засцянковая лірычная гераіня Кася Камоцкая, аўтары фільму ды самога альбому.

Як адзначыў Сяргей Будкін, «стваральнікі найбольш хацелі, каб фільм найперш паглядзела моладзь, асабліва тыя, хто нічога не ведае пра ідэю «Народнага альбому». А пры ўсёй папулярнасці мюзіклу такія ў нашай краіне ёсць.

Тэгі: Лістапад
Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава

Стаў вядомы склад савету, што забараніў канцэрт Алеся Дзянісава