«Разрэзалі каравай у печы, і маладыя разышліся»: як на Палессі пякуць вясельныя караваі

Некалі ў Беларусі нельга было ўявіць вяселля без каравая. Цяпер яго выпечкай займаюцца адзінкі, аддаючы перавагу проста торту.

Кожная дзея пры выпякання каравая мае сваё значэнне. А з ягонага выгляду можна меркаваць, які лёс спаткае маладых. Дзеля гэтага даўней каравайніцы стараліся, каб бохан быў роўны, гладкі і без трэшчынаў. Катэгарычна нельга было дзяліць цеста, разразаць каравай або адломваць кавалак. Падчас вяселля яго трымалі ў каморы, каб ніхто не надумаўся да належнай пары ім паласавацца. Лічылася, што праз гэта ў наважэнцаў можа не скласціся супольнае жыццё. Выносілі каравай да гасцей толькі пад канец урачыстасці.

Адмысловы святочны хлеб спажывалі на вяселлі яшчэ ў Старажытным Егіпце. У Беларусі гэты прадаўні звычай захаваўся дасюль, праўда, штораз менш людзей памятае пра яго.

Як пякуць каравай на беларускім Палессі і якія архаічныя дзеі пры гэтым адбываюцца – глядзіце ў новым выданні праграмы «Вяскоўцы».

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожную сераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. І сачыце за намі ў Facebook.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

На ўкраінскім вяселлі спяваюць песні пра часы ВКЛ

Як рэагуюць на беларускую мову ў расейскай вёсцы ля Смаленску

Вёска з найгоршай рэпутацыяй

«Новы памешчык»: мае востраў, а жыве ў вёсцы

Беларуская вёска жыла за падаткі з караблёў

Селянін прывёз з Афрыкі страусаў на знак пратэсту

Беларускі самародак увесь час гаворыць рыфмаю

Рэпартаж з колішняй мяжы ВКЛ