Што мы ведаем пра жыццё сіротаў?

Што мы ведаем пра жыццё сіротаў?

Што мы ведаем пра жыццё сіротаў? Пра іхныя мары, перажыванні і страхі? Ганна Ярчынская, у восем гадоў разам са сваёй малодшай сястрой трапіла ў прытулак. Нягледзячы на адсутнасць дзяцінства Ганна не перастала марыць і пачала займацца любімай справай. Незвычайная гісторыя пра дзяўчынку-сіротку, якая самА стала валанцёркай, – глядзіце ў нашым першым сюжэце.

Як можна зарабляць, корпаючыся ў сметніцы?

Наш наступны сюжэт пра тых, якія большасць часу бавяць на сметніцы. Там яны здабываюць сабе ежу, адзенне, сяброў і нават грошы, бо здаюць у пункты нарыхтоўкі сыравІны шкло, паперу ды метал. Для некаторых з іх тут таксама і дом.

Ці Бог не разумее па-беларуску?

Спроба адказу на гэтае правакацыйнае насамрэч пытанне сабрала ў адным месцы беларускіх святароў, гісторыкаў, літаратараў і культуролагаў розных канфесіяў. Усе прыехалі ў мястэчка Крынкі, на 17-ты беларускі “Трыялог”, каб абмеркаваць гэтае пытанне.

Хто вывучае беларускую мову ў Маскве?

У Маскве пачаліся бясплатныя заняткі для ахвочых вывучаць адну з дзесяці моваў краін СНД. Праект называецца «Школа моваў суседзяў». У межах яго масквічы будуць вывучаць азербайджанскую, армянскую, казахскую, кыргызскую, малдаўскую, узбекскую, таджыкскую, туркменскую, украінскую і таксама беларускую мовы.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Як «нефарматны» беларус навучыўся быць свабодным

Кандыдат Пётр змагаецца за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Беларуска падарожнічае па Азіі з коткаю

У Гомлі ў бізнес-цэнтры «Славія» адбываецца рэйдарскі захоп

Змагаліся за касцёл пры саветах і працягваюць змагацца цяпер

Саджалі дрэвы, даглядалі тэрыторыю? Атрымайце ўшчыльненне!

«Пад крылом» – сістэма хуткага пошуку людзей, якія забылі дарогу дадому

Як гомельскі праваабаронца змагаецца з міліцэйскім самавольствам