Як «нефарматны» беларус навучыўся быць свабодным

Аповед пра Барыса Каробачку, які нарадзіўся ў Смалявічах. Ягоны тата з Афрыкі, а мама з беларускай вёскі. Бацькі адмовіліся ад сына.

Яго ўсынавіла школьная настаўніца з Жодзіна – Марына Сагайдарава. Яна дала яму і яшчэ чатырнаццаці цемнаскурым хлопцам сваё прозвішча. Цяпер Барыс працуе барменам у Менску. І ўжо дзесяць гадоў не хавае таго, што ён – гей.

Іншыя тэмы праграмы «Рэпартэр»:

Выспа на возеры Сялява – адно з самых загадкавых месцаў Беларусі

Па-першае, тут знайшлі старажытнае паселішча людзей – часоў жалезнага веку. Па-другое, тут жылі балцкія плямёны – продкі сучасных беларусаў, якія насялялі нашыя землі да з’яўлення тут славянаў. І па-трэцяе, праз возера Сялява пралягаў знакаміты шлях «з варагаў у грэкі».

Цяпер на выспе вядуцца археалагічныя раскопкі. І 2018 год – юбілейны: роўна 20 гадоў з моманту, калі пачалася праца. Што знайшлі за гэты час?

Двухсотгадовы касцёл, які нікому не патрэбны!

У горадзе Узда захаваўся драўляны касцёл, пабудаваны ў XVIII ст. Ён звязаны з імёнамі выбітных гістарычных дзеячаў Беларусі, напрыклад, з родам Завішаў, з Тамашам Занам ды з Янкам Купалам.

У 30-я гады мінулага стагоддзя бальшавікі гвалтоўна зачынілі касцёл і размясцілі ў ім дом культуры. Цяпер святыню і помнік беларускага драўлянага дойлідства мясцовыя ўлады спрабуюць прадаць. Цану ўжо знізілі да адной базавай велічыні, аднак усё роўна ніхто не бярэ.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Кандыдат Пётр змагаецца за дэкрыміналізацыю марыхуаны

Беларуска падарожнічае па Азіі з коткаю

У Гомлі ў бізнес-цэнтры «Славія» адбываецца рэйдарскі захоп

Змагаліся за касцёл пры саветах і працягваюць змагацца цяпер

Саджалі дрэвы, даглядалі тэрыторыю? Атрымайце ўшчыльненне!

«Пад крылом» – сістэма хуткага пошуку людзей, якія забылі дарогу дадому

Як гомельскі праваабаронца змагаецца з міліцэйскім самавольствам

Касцёл і кляштар у Смалянах чакаюць дапамогі